Дасылайце пакункі Ігару Аліневічу!

Стала вядома, што ўпоперак усім правілам перадачы прадуктаў і рэчаў у СІЗА КДБ у вагу перадач (не больш за 30 кг за штомесяц) цяпер ня ўлічваюцца пасылкі.

Таму кожны цяпер можа скарыстацца з магчымасьці даслаць палітзьняволенаму Ігару Аліневічу, затрыманаму 28 сьнежня па справе нападу на Расейскую амбасаду 30 жніўня мінулага года.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” папярэджвае – Калі вы хочаце даслаць у “амерыканку” прадукты, абавязкова звярніце ўвагу, каб яны належалі да ліку тых, якія не псуюцца альбо могуць захоўвацца дастаткова доўга. З ежы можна адпраўляць:
– Хлеб
– Батон
– Цукеркі – карамелькі
– Сухары, сушкі
– Каўбасу сыравяленую і сыравэнджаную
– Ваду
– Мюслі
– “Ролтан”
– Цыгарэты
– Садавіну
– Гародніну (агуркі, памідоры і інш.)
Афіцыйна няма ў спісе дазволенага некалькіх прадуктаў, якія, як паказвае досвед, могуць дайсці да вязьня. Гэта:
– Шакалад
– Мармелад
– Зефір.
Акрамя таго, можна дасылаць сродкі гігіены і канцылярскія прылады.
Паштовы адрас:
220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка. (Звярніце ўвагу: вам патрэбна ўказаць не толькі імя, але і імя па бацьку).
Пасылкі зняволеным прыносяць раз на тыдзень — па аўторках. Таму варта дасылаць іх напрыканцы тыдня, каб прадукты лепей захоўваліся.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *