Фотагісторыя “Адвольныя затрыманні актывістаў” апавядае пра актывістаў сацыяльных і экалагічных ініцыятыў, якія былі затрыманы пасля атакі 30 жніўня 2010 года на расейскую амбасаду. Пяцёра чалавек (Ігар Багачак, Аляксей Жынгероўскі, Барыс Ашчэпкаў, Уладзь Валодзін ды Аляксандр Бугаёў) расказваюць пра што яны думалі, калі былі пад арыштам.
Ў Беларусі нельга трымаць людей пад вартай без абвінавачвання болей за трое сутак, таму кожныя 72 гадзіны хлопцаў затрымлівалі зноў. Нікому з іх абвінавачванне так і не было прад’яўлена. Праваабаронцы называюць гэтыя дзеянні міліцыі адвольнымі затрыманнямі.
Гэтыя фатаздымкі да 27 мая можна пабачыць у iнстытуце iмя Гете (г. Мiнск, вул. Веры Харужай, 25/3) на фотавыставе “Штодзённасць”. Выстава аб’ядноўвае працы маладых фатографаў у межах адной тэмы: розныя аспекты універсальных прынцыпаў правоў чалавека.
Ігар Багачак
26 гадоў, займаецца боксам, удзельнік адукацыйнага праекту “Беспартшкола”, арыштаваны на 9 сутак
На трэніроўцы баксёрскага клуба “Сталіца”
Уладзь Валодзін
26 год, эколаг, арыштаваны на 9 сутак
Каля ЦЭЦ-5
Барыс Ашчэпкаў
18 гадоў, студэнт БДУ, гатуе ежу для жабракоў (ініцыятыва “Ежа замест бомбаў”), арыштаваны на 6 сутак
Вуліцы Менска, парк “Сымона Балівара” – на акцыі “Ежа замест бомбаў”
Аляксей Жынгероўскі
20 гадоў, студэнт БДУІР, актывіст антыатамнага руху, арыштаваны на 9 сутак
Каля цэнтральнага офіса дырэкцыі па будаўніцтву беларускай АЭС
Аляксандр Бугаёў
22 год, студэнт БДУ, майстар па шоўку, арыштаваны на 9 сутак