Аварыя на 2РУ Беларуськалія дагэтуль не ліквідаваная

Па стану на 8 верасьня аварыя на другім рудніку ААТ “Беларуськалій” не былы ліквідавана. Ня гледзячы на абяццанкі кіраўніцтва прадпрыемства вырашыць пытаньне да канца жніўня, дагэтуль вядуцца актыўныя працы.

Як паведамаляе афіцыйны сайт калійнага гіганта, на дадзены момант яшчэ вядзецца будаўніцтва перамычкі ў забоі вэнтэляцыйнага штрэку. Працягваецца будаўніцтва раней заплянаванага комплексу, пастаянных гідраізаляцыйных перамычак на канвэерным і вэнтыляцыйным штрэках паўднёва-заходняга напрамку. Адначасова прэс-служба прадпрыемства працягвае распаўсюджваць свае мантры аб працы рудніка і рудаўпраўленьня “у звычайным тэхналягічным рэжыме”.

Па афіцыцнай інфармацыі аб’ём выдзяленьня расолаў зменшылася да ўзроўню ад 10 да 11 куб.м у гадзіну, хімічны склад расола і яго шчыльнасць стабільныя. Усе трапляючыя ў шахту расолы перапампоўваецца выключна па трубаправодзе ў выпрацоўкі размяшчэньня расолаў.


Источник.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *