Ігару Аліневічу не дазволі сустрэцца з бацькамі ў Дзень Народзінаў

Анархіст Ігар Аліневіч адзначыць свой дзень народзінаў у Наваполацкай калоніі. Сёння яму спаўняецца 28 год.

Яго маці Валянціна Аліневіч хацела павінашаваць сына асабіста, але адміністрацыя калоніі не дазволіла Ігару доўгатэрміновае спатканне з бацькамі:

“24 верасня, 28 гадоў таму нарадзіўся мой сын Ігар Аліневіч. Нажаль я не магу павіншаваць яго асабіста, Ігар хацеў каб доўгатэрміновую сустрэчу яму далі на дзень народзінаў, але яму адмовілі, як гэта ў нас “прынята”. Дасылаю яму віншаванне ў гэты космас, у гэта неба, у гэта сонца, і спадзяюся ён гэта адчуе і зразумее. З днём нараджэння цябе сынок! Я спадзяюся, што ты ў хуткім часе будзеш са мной і спадзяюся, што ты з гонарам вытрымаеш усё што табе наканавана лёсам,” – віншуе Ігара яго маці.

27 мая судом Завадскога раёна Мінска Ігар Аліневіч быў пакараны 8 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыма. Па словах яго маці Валянціны Аліневіч, пасля апошняга спаткання з сынам напрыканцы жніўня яна атрымала ад сына толькі адзін ліст.

Крыніца

Даслаць віншаванне Ігару можна па адрасе:

211445 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
папраўчая калонія № 10, атрад № 12

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *