Бунт сярод брэсцкіх работнікаў вагоннага дэпо

Узбунтаваліся рабочыя вагоннага дэпо аддзялення Брэст-Усходні.

Яны не атрымалі датацыйных грошай, якія выдзеліла Міністэрства транспарту:

Атрымалі ў мінулы раз сцэпшчыкі вагонаў амаль два мільёны датацыйных грошай. Спальнікі атрымалі па паўтара мільёна датацый у сувязі з падвышэннем цэн на прадукты. А аддзяленне галоўнага дэпо Брэста не дае гэтых грошай. Таму рабочыя аддзялення Брэст-Усходні ўзбунтаваліся, ездзілі да начальства і разбіраліся. Не ведаю, дадуць гэтыя грошы ці не. Рабочыя вагоннага дэпо Брэст-Цэнтральны таксама паміж сабой гавораць, што не трэба маўчаць, а трэба шукаць і патрабаваць гэтыя грошы.

Па словах работніка, рабочыя вагоннага дэпо Брэст-Цэнтральны таксама будуць патрабаваць гэтыя грошы.

Источник.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *