У парку 40-гадоў Кастрычніка падчас высечкі аб зашыпаваннае дрэва быў зламаны інструмент!


У парку 40-гадоў Кастрычніка г.Мінска на тэрыторыі якога запланавана будаўніцтва гатэля «Пекін», працягваецца масавая высечка дрэў, супраць чаго ўжо які месяц пратэстуе грамадскасць.

Пляцоўку пад будаўніцтва гасцініцы, улада павінна была падрыхтаваць ўжо ў студзені. Аднак калі эколагі і прадстаўнікі апазіцыйных партый забілі трывогу, высечка парку на нейкi час спынялася. Улада як звычайна спусьціла справу на тармазах а пасля iзноў працягнула «гаспадарыць» у парку. Прынятыя грамадзянамі метады абароны парку ад высечкі пісьмовыя звароты, публічныя пратэсты пад сценамі дзяржаўных устаноў, на карумпаваных чыноўнікаў беларускага дзяржава ніяк не падзейнічалi. Улада адгарадзілася ад людзей непрабіўной сцяной абыякавасці ўжо даўно. Відавочна, і тое што пакрыць нанесены ўладамі шкод парку (ужо высечана 60-70 дрэў з 174 асуджаных да знішчэння) судамі і бюракратычнымi валакітамi таксама не рэальна.

Грамадзяне чакалі да апошняй хвіліны вырашэння сітуацыі ў карысць захавання парку. Але чыноўнікі апрыёры бяздзейнічаюць, а над дрэвамі ўжо занесены бензапілы і па самых сціплых падліках за 2-3 дня працы ўсё ўжо высякуць. Парк ужо грунтоўна скалечаны і хутчэй за ўсё яго даб’юць да серады. Мясцовыя жыхары і тыя хто спрабуе абараніць дрэвы з самага пачатку, падыходзячы да парку i лічаць кожнае пакінутае дрэўца і разводзяць рукамі ад безвыходнасці нагодаў да чыноўнікаў.

З паведамлення дасланага нам на пошту ў нядзелю грамадзяне робяць пэўныя высновы:

– Я ў гэтай барацьбе з самага пачатку, і мяне дзівіць ўвесь ідыятызм і маразм сітуацыі, якая склалася, калі б’емся галавой аб сценку і проста не ўяўляем, што яшчэ неабходна было зрабіць, каб гэтыя чыны прыслухоўваліся да грамадскасці. Уся гэтая папяровая валакіта не мае ніякага сэнсу, і ўся нейкая барацьба не прыносіць выніку, а што яшчэ можна было зрабіць не ведаю, не маючы асабліва ніякай падтрымкі і калі ў мясцовых жыхароў рукі апусціліся канчаткова.
Але не хочацца раней часу канстатаваць гібель парку – так што не здаемся!. Пакуль гасцініцу не пабудуюць, парк яшчэ ёсць магчымасць выратаваць і хочацца ў гэта верыць.

Таксама, у дадзеным паведамленні была перададзена інфармацыя аб часовым астаноўцы працы дравасекаў. Прычынай паслужыла зламаная бензапіла.

-У чацвер 16 лютага падчас знішчэння дрэваў на адноўленай высечцы ў аднаго з рабочых зламалася піла аб зашыпаванае дрэва. Калі людзі разыходзіліся быў пачуты жудасны гук зламаўшыйся прылады …

Больш падрабязнай інфармацыяй з месца падзеі на дадзены момант мы не валодаем.

Фірма-падрадчык па ўсёй бачнасці ўтаіла інфармацыю аб такога роду інцыдэнце, верагодна – з-за боязі, што падобная практыка шыпавання дрэў можа пашырыцца і тым самым затармазіць высечку яшчэ на некалькі дзён. Кіраўніцтва і начальства фірмы якая прыняла ад чыноўнікаў ўчастак для працы і ведаючы аб праведзеным на гэтым участку сабатажу: усё ж вывела на патэнцыйна небяспечны ўчастак брыгаду рабочых, не думаючы пра наступствы і не клапоцячыся аб тэхніцы бяспекі сваіх падначаленых (пры ўдары аб цвік ланцуга працуючэй пілы стапарыцца і разрываецца, разарваная ланцуга можа траўміраваць таго хто з ёй працуе).

Нагадаем, што 10 студзеня ў парку 40-гадоў Кастрычніка, дзе адбываецца канфлікт паміж мясцовымі жыхарамі і ўладай, незаконна знішчаецца ўчастак парку пад будаўніцтва гатэля «Пекін», анархістамі былі зроблены найбольш эфектыўныя меры па выратаванні асуджаных на камерцыйную высечку дрэў. Пры дапамозе цвікоў былі зашыпаваны парадкам дзесяці дрэў на якіх анархісты размясцілі адпаведнае папярэджанне: «У дрэва ўбітыя цвікі. Высечка можа прывесці да псуты прылады і траўме ».

Мы яшчэ раз нагадваем, што высечка зашыпаваных дрэў можа прывесці да паломкі інструмэнта, а гэтак жа да траўмы работніка. Мэтай шыпавання з’яўляецца абарона дрэў, а не нанясення калецтваў і паломкi інструмэнта, менавіта таму анархістамі былі пакінутыя адпаведныя надпісы на зашыпованых дрэвах, а пра самую акцыі было паведамлена праз розныя СМІ. Магчымыя наступствы такой высечкі кладуцца непасрэдна на кіраўніцтва кампаніі, якая займаецца высечкай. Гэтак жа мы заклікаем работнікаў салідарызавацца з пратэстуючымі жыхарамі і не падвяргаць сябе небяспецы дзеля барышоў для кіраўніцтва. Сёння вы знішчаеце гэты парк, заўтра хтосьці іншы будзе высякаць дрэвы ў вас ў двары. Але разам мы зможам паставіць чыноўнікаў на месца. Гэты горад належыць нам, а не кітайскім альбо любым іншым капіталістам!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *