Новыя спецсродкі і ўзоры ўзбраення для розных падраздзяленняў унутраных войскаў МУС Беларусі былі прадэманстраваныя 14 сакавіка журналістам пры наведванні дыслакаванай на ўскраіне Мінска брыгады спецыяльнага прызначэння УВ.
Прадстаўнікі СМІ ўбачылі, у прыватнасці, ручныя электрашокеры, пластыкавыя шчыты з убудаваным электрашокерам, вырабленыя ў Беларусі, нямецкія 9-мм пісталеты Sig Sauer. Апошнія закуплены для СОБР унутраных войскаў МУС. Пісталеты паступілі на ўзбраенне прыкладна паўгода таму, шчыты — год таму, сказалі афіцэры брыгады спецназа.
Як паведаміў на сустрэчы з журналістамі намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Валерый Гайдукевіч, нядаўна была праведзена замена амаль паловы аўтапарка сапёрна-піратэхнічных груп УВ. Закуплены мікрааўтобусы «Фольксваген». Разглядалася пытанне аб набыцці расійскіх «Газэляў», аднак ад гэтай ідэі адмовіліся па тэхнічных прычынах. А вось закупка аўтамабіляў нерасійскай вытворчасці працягнецца, сказаў камандуючы.
Валерый Гайдукевіч таксама адзначыў, што транспартныя сродкі, у якіх перавозіцца спецкантынгент пад канвоем варты ўнутраных войскаў, цяпер аснашчаны GPS-датчыкамі, якія дазваляюць у рэжыме рэальнага часу адсочваць іх знаходжанне.
Крынiца.