Пераконваць мясцовыя ўлады сталася ў Беларусi нязручна i безсэнсоўна. Усё роўна будзе як улады вырашаць, у гэтым пераканалiся жыхары Салiгорску, дзе 25 красавіка быў вынішчаны чарговы кавалак гарадзкога лесапарку, які адносіцца да ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны. Той самы кавалак у трохкутніку на скрыжаваньні вуліц Засловнава і Казлова, які абаронцам лесу ўдавалася адстойваць цягам апошніх двух год. РД
На месцы высечанага лесу менскай фірмай КМК-Інвэст будзе пабудаваны чарговы панэльны шматпавярховік.
Па тэме:
– Абаронцы салігорскага лесу бачаць выйсце ў змене гарадскога кіраўніцтва