На чарзе – знішчэнне парка 50-годдзя Кастрычніка?

30,6 гектара могуць быць выключаныя з тэрыторыі парка.

Пакуль набліжаецца другое паседжанне суду ў справе знішчэння парка 40-годдзя Кастрычніка, гатэль «Пекін» будуецца. А да таго стала вядома, што на чарзе магчымая рэканструкцыя (чытай знішчэнне) парка 50-годдзя Кастрычніка. Калі яно адбудзецца — пад сякеру пойдзе каля 1000 дрэваў.

Паводле дакладнай, але не пацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, яшчэ з 2007-га года

існуе Указ, паводле якога 30,6 гектараў парку ў квартале вул. Ванеева — вул. Даўгабродская — пр. Партызанскі выключаны з тэрыторыі парку і ўлучаны ў склад грамадскай зоны шматфункцыянальнай застройкі.

У 2007 годзе будоўля па нейкіх прычынах адмянілася. Але бліжэйшым часам, як стала вядома грамадскаму аб’яднанню Экадом, ёсць падставы чакаць актыўных дзеянняў.

Інфармацыя пакуль удакладняецца, але, паводле досведу, рашэнні могуць быць прынятыя, як зазвычай, за зачыненымі дзвярыма і без прадпісаных заканадаўствам грамадскіх слуханняў.

«Мы спадзяемся на падтрымку журналістаў і стварэння хвалі цікавасці да сітуацыі з паркам 50-годдзя Кастрычніка. Мы павінны дамагчыся адкрытасці такой інфармацыі і адпаведнасці дзеянняў улады — заканадаўству», —

кажа адна з актывістак таварыства «Зялёная сетка» Марына Дубіна. «Афіцыйныя запыты з нашага боку, — плюс пільны інтарэс журналістаў, ды ня толькі журналістаў, а проста зацікаўленых у нармальным наваколлі жыхароў Мінску — зараз могуць дапамагчы выратаваць парк 50-годдзя Кастрычніка».

Крынiца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *