У цэнтры Мінска жанчына ўчыніла разбойны напад на абменнік

У Мінску ўчынены разбойны напад на пункт абмену валюты ААТ «Беларускі народны банк», што на вул. Няміга, 12.

Работніца банка расказала нараду міліцыі, які прыбыў на месца здарэння, што калі яна выходзіла з пункта, невядомая жанчына ўштурхнула яе ўнутр. Пырснуўшы газавым балончыкам, яна запатрабавала грошай, але, атрымаўшы адпор, уцякла.

Крынiца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *