Публікуем працяг апавяданняў ад палітэмігранта і анархіста Дзмітрыя Дубоўскага. Дзмітрый распавядае ў дадзеным артыкуле пра асаблівасці свайго нелегальнага пражывання ў Расіі. Працяг…
——————————————————
Дз.Дубоўскі, зіма 2013, блукаючы па Расiі
Асаблівасці пражывання
Я ўжо досыць распісаў, пра тое, як рыхтаваць сябе да эміграцыі знутры. Далей вяртаюся уласна да таго з чаго і пачаў. Як жа пераследуючаму дзяржавай актывісту добра ўладкавацца, пачаць спакойна жыць, адначасова ратуючыся і хаваючыся ад перасьледу ў іншай краіне. У маім выпадку гэта РФ. Пачну з выбару месца. У многіх напэўна ўзнікае пытанне, дзе лепш жыць нелегалу (дакладней, дзе прасцей захавацца ад усёвідушчага вока вялікага брата) у вялікіх гарадах ці ж у невялікіх населеных пунктах. Хавацца ў прынцыпе можна ўсюды, але трэба быць гатовым да таго, што розныя абставіны могуць патрабаваць ад вас перамяшчацца з буйных населеных пунктаў у маленькія ды назад цi наадварот . Гэта залежыць ад таго, якога роду працу вы сабе знойдзеце, дзе зможаце зняць жыллё ну i выпадкова згодна другiх шматлiкiх абставiн. Не кажучы пра тое, што шукаючыя вас спецслужбы могуць у любы момант наступаць вам на пяткі і тады прыйдзецца рэціравацца куды-небудзь далей ад таго месца і таго асяроддзя пражывання, праз якое на вас могуць выйсці.
Разбяру асаблівасці пражывання, на якія варта звярнуць увагу ў буйным горадзе, такім як Масква ды яе прыгарадах.
Ведайце, расійскія гарады, будзь-та сталіца або сярэднеразвiтая правінцыя, не дасць палітэмігранту памерці ад голаду. Абжываясь і ўладкоўваючыся, заўсёды сустракаеш шмат цікавых і спагадлівых людзей, гатовых аказаць тую ці іншую дапамогу. А гэта вельмі значна для нелегала, бо для нармальнай стабілізацыі па-за дзяржаўнага кантролю вам проста неабходна падтрымка працоўнага народа – радавых грамадзян. Паверце – праверана!
У сталіцы, як правіла, жыццё бурліць, насельніцтва велізарнае, а гэта шырокае поле для знаёмстваў з радавымі грамадзянамі, якімі палітэмігранту абавязкова трэба заручыцца. Хоць ўзровень існуючай узаемадапамогі паміж простымі людзьмі зараз дастаткова нізкі і ня ахоплівае ўсіх тых спектраў жыццядзейнасці, якія дазволяць нам здабыць цвёрдую глебу пад нагамі, магу сказаць, што ўвогуле пры адсутнасцi узаемасувязяў з радавымі грамадзянамі, можна смела сказаць што «ў гэтай краіне» для вас – усё , пішы прапала.
З працай тут у вас таксама больш варыянтаў вымалёўваецца. Усё гэта гаворыць, аб тым, што для пражывання сталічнае асяроддзе будзе шмат у чым пераважней за малыя мястэчкi ў плане таго, што тут вы хутчэй зможаце мабілізавацца на звыклы жыццёвы лад.
Тым не менш, варта ўлічваць што сталіца – гэта горад, у якім каб абжыцца вам спатрэбіцца немалыя грашовыя сродкі, а каб іх мець, неабходна працаўладкавацца так, каб быў пастаянны заробак. Як кажуць мясцовыя працавікі: Масква адной рукой дае, а двума забірае!
Усе мы анархісты ведаем, што матэрыяльны свет не прызначаны для шчасця, але, тым не менш, у тых умовах і часу, у якіх мы жывем, нам часам проста не абысціся без грашовых сродкаў. Цэны на арэнду кватэр у Маскве вельмі вялікія і гэта не дзіўна, паколькі ў Маскве рынак арэнды жылля татальна манапалізаваны агенцтвамі нерухомасці. Грамадскі транспарт і іншыя растраты на перамяшчэння па горадзе таксама істотна адрозніваюцца з правінцыяй. Адсюль выснова: дзень, пражыты ў Маскве, будзе вам каштаваць некалькі даражэй дня, пражытага на перыферыі мегаполіса.
Дзе б вы ні былі, вы заўсёды знойдзеце тое, што вам неабходна для больш-менш добрага і бяспечнага існавання. Вядома, гарадская серада вам ладна пашатне нервы, перш-наперш чым вы пачнеце пажынаць плён ад уласнага старання. Але ж мне не прывыкаць, як ніяк у Расею я заехаў з грунтоўным жыццёвым вопытам. Мне досыць звыклы ўклад жыцця, як у буйных гарадах, так і «пажытухi» у правінцыі, сельскай мясцовасці. Таму нейкіх ярка выяўленых адрозненняў ў асаблівасцях гэтых насяленых пунктаў паміж Беларусю і Расіяй мною практычна не адзначана. Адзінае, што карэктуе гэтую звыкласць ў розных населеных пунктах, вядома ж, з’яўляецца нелегальны статус знаходжання. Але гэта ні што іншае, як проста часовая нязручнасць і гораду не важна, што з вамі адбылося. Самае галоўнае пераадолець гэтыя нязручнасці, а далей з часам ваша жыццё будзе працякаць згодна з таго, якіх свабод і правоў для сябе вы тут змаглі здабыць. Бо ніхто акрамя нас саміх не зробіць наша жыццё ярчэй! Ды і ўсім вядомы лозунг: правы не даюць іх бяруць! – Для гэтай сітуацыі вельмі характэрны.
Анархісты – гэта не несвядомая і затлумленая эксплуататарамi большасць, якая, перамяшчаючыся па сацыяльнай пірамідзе, жыве толькі на падачкі уладаў. Мы, рэвалюцыянеры, дамагаемся ўсяго самі, уласнымі сіламі і салідарнасцю паміж сабой. Выходзячы з-пад кантролю сістэмы і нават будучы пад пераследам альбо пасаджанымi у турмы, мы жывем і не згінаемся пад дзяржаўнай тыраніяй!
Уладкаванне на працу і ўсе вынікаючыя з гэтага наступствы
Такім чынам, калi адпраўной кропкай у нелегальны свет для вас, як і для мяне, апынецца Масква. То неабходна памятаць аб тым пра што я ўжо адзначаў, а менавiта: кожны «пражыты дарма» тут дзень не пойдзе вам на карысць (гэта як і ў рэв. дзейнасцi, дзе нельга дапускаць ні дня без справы), а наадварот пагоршыць ваша становішча. Таму, як толькі па прыездзе вам атрымалася дзесьці часова асесці ў знаёмых і перавесці дух, не марудзьце, а адразу ж пачынайце падшукваць сабе працу з нармальным заробкам, можа атрымацца так, што працаваць давядзецца ў некалькіх месцах. Аб ступені дастатковасці заробку з пункту гледжання падтрымання хаця б мінімальнага ўзроўню жыцця казаць складана. Тым не менш, зыходзіце з таго, што вам патрэбен такі заробак, які дазволіць вам здымаць ўласнае жыллё і наладзіць бытавую інфраструктуру (Інтэрнэт, харчаванне, тэлефонную сувязь, рацыянальны запас сродкаў ўжытку і іншае).
Не магу сказаць, што ў Маскве, ды і наогул па Расіі працы няма як такой, але і сказаць, што яе дастаткова, будзе няправільна. Каб абзавесціся сталым і рэгулярным заробкам я так бы мовiць марудзiўся каля года. Да гэтага моманту мне прыйшлося гібець на «чарнавых» падзаробках ці ж большую частку часу старанна хавацца ад вока спецслужб. Ніжэй я спынюся больш падрабязна аб першай сваёй працоўнай практыцы на чужыне і апішу спецыфіку пошуку працы і непасрэднага працаўладкавання. Гэта ўжо даўно пройдзены этап таму я б iм магу паведаць без асцярогi для сябе i таварыша што быў са мной побач на той час, ну а для астатнiх гэтыя прыклады будуць бадай добрай даведкай аб асаблiвасцях нелегальнага жыцця.
Пачну з таго, што ваша працаўладкаванне ні ў якім выпадку не павінна замыкацца на дзяржаўныя ўстановы. Думаю, гэта і так усім зразумела, аднак паўтараю яшчэ раз – усё вашае жыццё ў палiтэмiграцыi цалкам і толькі залежыць ад вас, таму забудзьцеся пра ўсякае дзяржаўнае папячыцельства і клопат чыноўнікаў-дармаедаў, тут вы прадастаўлены толькі сабе. Падтрымаць вас на пачатковым этапе змогуць толькі ідэйныя паплечнікі, а для таго каб цалкам адаптавацца і выжыць у РФ, вам спатрэбіцца яшчэ і дапамога і падтрымка добрых людзей з незлiчонай масы працоўнага люду.
Першыя спробы ўладкавацца на працу, а таксама першая практыка работы на чужыне прыйшліся на момант, калі мы яшчэ знаходзіліся разам з Ігарам Аліневічам. Яшчэ толкам не адужэўшыя ў такіх вось складаных умовах у якія мы трапілі для канспіратыўнай працы, і не разабраўшыся належным чынам у асаблівасцях расійскага нелегальна-працоўнага жыцця, мы ўладкоўваліся на працу паўафіцыйна. Гэта, натуральна, было грэбаваннем культуры бяспекі, бо сьвяціць дакументамі ў перыяд актыўнага пошуку нас з боку спецслужбаў не рэкамендуецца. Тым не менш, нават уладкаваўшыся напаўафіцыйна і прапрацаваўшы пэўны час, на нас з Ігарам ніхто з чэкістаў не выйшаў. Выйсці на нас і зладзіць аблаву спецслужбам удалося пры іншых абставінах ніяк не звязаных з нашым новым сацыяльным асяроддзем.
Для пошуку працы ёсць некалькі варыянтаў. Для пачатку адзначу варыянты пошуку і дзе можна чэрпаць інфармацыю аб наяўнай працы.
1. Самы просты – гэта ўзяць газету ці іншую прэсу з аб’явамі і праглядзець прапановы па найму. Улічваючы, што без афіцыйнага дазволу уладкавацца па спецыяльнасці практычна немагчыма, хоць i ёсць для гэтага пэўныя шчыліны, праз якія можна знайсці працу згодна з наяўных у вас прафесійных навыкаў. Але мне, да прыкладу, як былому работніку ў сферы харчавання, гэтага прынцыпова не хацелася. Не хацелася грэбаваць той пазіцыі, якой я кіраваўся ў Беларусі, працуючы ў харчпраму. Ўладкавацца нелегальна поварам у Расіі азначала паступіцца вытворчай этыцы.
Праф.этыка для мяне з’яўляецца такой жа неад’емнай часткай у барацьбе як і ўвесь астатні пазітыўны вобраз анархіста. Вядома, што ў наш час пры дзярж.капiт. сiстэме кулінарная прадукцыя вырабляецца з парушэннямі тэхналагічнага працэсу, як бы гэта не ўтойвалі гаспадары з харчпраму. Гэтаму ў Беларусі я супрацівіўся і не раз ўступаў у працоўныя канфлікты са сваім кіраўніцтвам, адпаведна ў Расіі, калі быў варыянт і магчымасць уладкавацца ў ноч на нейкую пякарню, я палічыў за лепшае адмовіцца.
У сувязі з гэтым, з мноства прапаноў нас з Ігарам, як палітэмігрантаў, у першую чаргу цікавілі вакансіі не па прафесіі, таму наш iнтарэс паў на недастаткова кваліфікаваную працу. А для гэтага як вядома добра падыходзяць будаўніцтва, сфера паслуг і ўсякага роду падпрацоўкі для студэнтаў і іншыя чарнавыя заробкі.
2. З наяўнасцю ў вас доступу ў Інтэрнэт юзаем тэматычныя сайты па працаўладкаванню. Варта пачаць з папулярных і часта наведвальных рэсурсаў. Для гэтага сыдзе да прыкладу rabota.ru і шэраг падобных старонак, дзе можна як прагледзець аб’явы ад наймальнікаў, так і пакінуць ўласнае рэзумэ (варта памятаць, што складаць рэзумэ і весці перамовы з працадаўцам трэба згодна з актывісцкай культурай бяспекі – ніжэй па тэксце я на гэтым яшчэ спынюся падрабязней).
3. На выпадак поўнага калапсу з працай можна гойсаць ў пошуку заробку па горадзе. Такім чынам, можна атрымаць доступ да эпізадычнай падпрацоўку. У той жа Маскве мы з Ігарам свае першыя сто рублёў мясцовай валюты зарабілі на роўным месцы. Нейкія жанчыны праводзілі на вуліцы апытальнік для нейкай тэлефоннай кампаніі. Ад нас патрабавалася запоўніць анкету. На гэта спатрэбілася літаральна пятнаццаць хвілін і сто рублёў ужо ў кішэні. Аднак блуканне ў пошуку працы па горадзе вельмі нязручны варыянт, і ён наўрад ці забяспечыць вам пражытачны мінімум.
4. Самы верны і прыдатны варыянт у плане бяспекі і надзейнасці – гэта знайсці працу праз набытых вамі на працоўнай ніве знаёмых. Я асабіста зараз толькі гэтым і жыву. Як гаворыцца, не май сто рублёў … Але, на такія знаёмства палітэмігранту спадзявацца адразу не атрымаецца. Палiтнегал якi так бы мовiць толькi вось саскочыў з гарачай патэльні і які прыбыў у незнаёмую дагэтуль краіну без істотнай падрыхтоўкі адразу не можа казыраць тыой перавагай, якую дае адладжаная з мясцовым насельніцтвам ўзаемасувязь. Перш чым у вас будзе гэты сяброўскі козыр, прыйдзецца ладна пакруціцца ў нелегальна-працоўнай «мясасечцы» і падбудавацца пад менталітэт сустракаемых вам на шляху грамадзян.
Цяпер пра асаблівасці пошуку працы з якімі нам з Ігарам, а пасля і мне асабіста, давялося сутыкнуцца.
Працяг будзе..
P/S Дадзены тэкст дасланы нам на пошту, матэрыял публікуецца згодна з дасланым арыгіналам але як адзначае сам аўтар, дадзеныя ўрыўкі з’яўляюцца чарнавым варыянтам дзённіка «Будні адважных». (РД)
Дагэтуль:
– Год в бегах. Откровения белорусского анархиста
– Дзмітрый Дубоўскі: «Будні адважных: перасякаючы мяжу, першыя крокi на чужыне”
– Дзмітрый Дубоўскі: «Будні адважных: унутраны стан ды настрой на эмiграцыю i гатоўнасць да зняволення»