Публікуем працяг апавяданняў ад палітэмігранта і анархіста Дзмітрыя Дубоўскага. Пачатак тут. Таксама першы лiст.
Невялікая даведка: з восені 2010 года ў Беларусі разгарнуліся шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць усіх, хто хоць неяк пярэчыць афіцыйным уладам. Анархістаў спецслужбы рэпрэсавалі з найбольшай стараннасцю і бязлітасцю. Узнікшая сытуацыя прымусіла некалькіх беларускіх анархістаў выехаць з краіны. Сярод іх апынуўся і Дзмітрый Дубоўскі – актывіст анархісцкага руху Беларусі, які трапіў пад махавік рэпрэсій у 2010 годзе. Зміцер быў разам з Ігарам Аліневічам, калі таго выкралі ў Маскве невядомыя. Яму ўдалося схавацца і ў далейшым знікнуць з радараў беларускіх сілавікоў. Дубоўскага завочна абвінавацілі ў саўдзеле ў нападзе на апорны пункт міліцыі ў г. Салігорску, нападзе на казіно Шангры-Ла і ІЧУ па вул. Акрэсціна што ў Менску. Дзмітрый распавядае ў дадзеным артыкуле пра асаблівасці свайго нелегальнага пражывання ў Расіі.
———————————————————————
Дз.Дубоўскі, зіма 2013, блукаючы па Расiі
З гісторыяй падзей, якія вымусілі мяне пакінуць родны бок, я пісаў раней, таму шмат хто пра гэта ўжо ведае. У працягу свайго апавядання аб палітэміграцыі я спыняюся на практычных парадах і ў разважаю адносна майго эмігранцкага жыцця ў Расіі. Маё нелегальнае знаходжанне ў дадзенай краіне, на жаль, усё яшчэ працягваецца. Думаю падрабязна спыняцца на прычынах, ўтрымліваючых мяне тут, не мае сэнсу, яны і так зразумелыя.Праўда адзначу, што знаходжанне на чужыне і маё вяртанне да родных мясцiн будзе зацяжным, бо вяртанне на Радзiму для чалавека, чый ад’езд з краіны звязан з палітычнай падаплёкай і пераследам з боку спецслужбаў, можа адбыцца ў двух выпадках. Гэта альбо праз турму, альбо праз сацыяльную рэвалюцыю. Хацелася б вядома, каб лёс звязаў з апошнім, абыходзячы першы. Абодва адрэзка, выпадкова, вылічаюцца гадамі.
Быць гатовым пераадольваць межы, душыцца ў засценках …
Трэба разумець, што да таго моманту, пакуль не будзе сур’ёзнай падтрымкі масавага народнага руху, які выказвае нашыя ідэі і дзеючага ў адпаведнасці з анархісцкай барацьбой, актывістам выхадцам з малалікіх колаў супраціву на шляху да рэвалюцыі прыйдзецца перыядычна разменьваць сваё жыццё. Жыццё супрацiўленца можа чаргавацца як з турмой, так і з эміграцыяй, вымушаным ці свядомым сыходам у падполле. Усе гэтыя меры (сыход у падполле, палітэміграцыя) і акалічнасці (пасадка вас у турму) пазбаўляюць анархістаў шэрагу свабод, што акрэслены дзяржаўнай уладай, якімі актывісты могуць карыстацца і якія можна ўжываць у нашай рэвалюцыйнай барацьбе. Адпаведна, пры такіх вось раскладах звыклая (да моманту, пакуль вы не патрапілі пад прыцэл спецслужбаў) нам, актывістам, варыяцыя штодзённага жыцця з рэвалюцыйнай дзейнасцю прымае iншыя формы і патрабуе пераўтварэння нашых дзеянняў і ладу жыцця адпаведна нелегальнаму становішчу .
Трапляючы ў абумоўленыя вышэй сітуацыі за анарха-рэвалюцыянерам па-ранейшаму застаюцца ўсё тыя ж немалаважныя ў нашай барацьбе задачы: выжываць і ісці, нягледзячы на ўсе нягоды, як мага больш упэўнена і плённа па рэвалюцыйнай сцежы. Нават у эміграцыі, ды як і ў турме (пра гэта сведчаць нашыя паплечнікі якiя зараз за кратамi), можна атрымаць як для сябе асабіста, так і для ўсяго руху мноства карысных навыкаў. Калі жыццё не скончваецца, значыць сэрца ў рэвалюцыянера працягвае біцца і ён здольны яшчэ прынесці карысць справе вызвалення. Таму галоўнае не бянтэжыцца і не сыходзіць у сябе, не дазваляйце адчаю адолець вас на такіх вось віражах, думайце аб светлым анархічным будучым. З часам пераадольваючы складанасці, вы самі заўважыце ў сабе характэрныя змены, закрапiце свой баявы дух і яшчэ цвярдзей будзіце стаяць за ідэю.
Адносна турмы я не бяруся разважаць, а вось пра палітэміграцыю я і спрабую вам распавесці ў найбольш падрабязнай форме. Так што апісанае ніжэй тычыцца менавіта палітэміграцыі і з’яўляецца адлюстраваннем тых рэалій, з якімі мне асабіста давялося сутыкнуцца. Верагоднасць падабенства сітуацый, якія падпільноўваюць ўсіх тых каму, быць можа, давядзецца пакінуць краіну і выехаць у Расію, як давялося зрабіць гэта мне – цалкам дапушчальная. Але крокі і дзеянні, якія здзяйсняюцца палітэмігрантам ў незнаёмай дзяржаве, заўсёды залежаць ад выпадку да выпадку, якія, на жаль, не заўсёды можна загадзя прадбачыць. Я, вядома ж, паспрабую даць найбольш грунтоўныя парады па пераадоленні разнастайных цяжкасцяў, якія могуць тут з вамі здарыцца аднак, паўтаруся, усё можа скласціся па-іншаму.
Справы на чужыне могуць рухацца як з лёгкасцю, так і з цяжкасцю, зрэшты, такая зменнасць ўласціва і ў штодзённым, так бы мовіць, легальным жыццi. Адрозненне ў тым, што як такіх прадышак ў жыцці палітэмігранта будзе менш, таму што ты знаходзішся ўвесь час у маральным напружанні. Гэта рэаліі, і да гэтага рытму абвыкаеш. У эміграцыі прыходзіцца здзяйсняць досыць шмат манеўраў, каб здабыць неабходныя сродкі да існавання, знайсці жыллё і іншае, іншае. Кожны крок прадумваецца, перш чым ён робіцца. Зносіны з мясцовым насельніцтвам таксама будуюцца з асцярогай. Гэта ўсё вельмі вымотвае і патрабуе ад вас пераадольваць сур’ёзныя псіхалагічныя перагрузкі. Асабліва складана даюцца першыя дні. Часам даводзіцца спадзявацца толькі на прынцып як «картка ляжа» ды на нейкi ўдалы зьбег абставінаў.
Перш-наперш, каб прыжыцца ў незнаёмым месцы неабходна будзе адаптавацца і зразумець як уладкаваны побыт і сацыяльнае асяроддзе ў нязвыклым вам дагэтуль месцы, а ўжо пасля па магчымасці пераключацца на больш-меньш панаўпраўную сацыяльна-арыентаваную жыццядзейнасць. Можна некалькі месяцаў толькі ўладкоўвацца і прывыкаць да новага ўкладу, затое пасля як з’явіцца вольны ад працы і жыллёвых пыкут час, яго можна будзе выкарыстоўваць з карысцю для сябе і свайго здароўя. Праўда, перамяшчаючыся з месца на месца калі, да прыкладу, з’явілася вострая неабходнасць у пераездзе на іншую кватэру, што даволі часта адбывалася са мной у першы год, тады да працэсу адаптацыі і ацэнкі сацыяльна бытавога асяроддзя даводзіцца вяртацца ізноў. Але бедаваць не варта. Вы ўсё роўна рана ці позна зможаце добра ўладкавацца. Пасля чаго, акрамя як зарабляння валюты на пражытак, можна будзе спакойна ўдасканальваць свае разумовыя здольнасці, умацоўваць свой фізічны стан і развіваць маральна-валявыя якасці ў сабе.
Займаючыся уласным самаўдасканаленнем і працуючы над унутраным ростам, вы працягваеце ўмацоўваць свой актывiсцкi патэнцыял, які апасля вы зможаце прымяніць у сацыяльнай барацьбе – заўсёды памятайце пра гэта.
У пераадоленні псіхалагічных перагрузак у эміграцыі вялікае значэнне мае наяўнасць матывацый, якіх, бадай, у самым пачатку мне і не даставала. Дзякуй таварышу Ігару Аліневічу за аказаную мне маральную падтрымку ў перыяд нашага сумеснага знаходжання ў Расіі. Апынуўшыся адзін і без падрыхтоўкі ў такім бядотным становішчы мне, напэўна, было б складаней адаптавацца і аператыўна вырашаць пастаўленыя задачы. Рэвалюцыйная салідарнасць, чаго ўжо тут дадаць. Вядома, пасля адбыўшыйся на нас аблавы ў адным з раёнаў Масквы, якая скончылася затрыманнем Ігара, мне прыйшлося працягнуць інтэгравацца ў расійскае грамадства ўжо ў адзіночку. Але да гэтага моманту сукупнасць таварыскіх напутстваў і саветаў ад Ігара і атрымання нейкага досведу ў выбудоўванні камунікацыйнага асяроддзя, аказалi немалаважную ролю і сталі добрым зачынам, для таго, каб я мог цяпер больш-менш бяспечна ўладкавацца і напісаць гэты тэкст.
Для сябе я, да прыкладу, пасля выпрацаваў такую абарону ад псіхалагічных перагрузак (стрэсаў), якая заключаецца ў гэтакай ўнутранай ўсталёўцы якая адлюстроўвае пэўную ідэю на засваенне новых гістарычных з’яў. У мяне гэта выяўляецца наступным чынам: апынуўшыся ў цісках рэпрэсіўнага рэжыму (варта адрозніваць ад рабалепскага палажэння) вам рана ці позна ўсё роўна неабходна будзе зноў ўключыцца ў рух, і гэта ваша вяртанне, мабыць, ужо будзе адбывацца ў моманты самых гарачых рэвалюцыйных перыпетый і баталій – варта заўсёды лавіць сябе на гэтай думцы. Моцныя, адданыя справе і не зламіўшыяся пад прыгнётам таварышы ўсяляюць упэўненасць астатнім грамадзянам, якія ідуць па шляху вызвалення ад дзяржаўнага тэрору. Таму неабходна быць такім і імкнуцца да гэтага.
Адзначаю яшчэ адзін немалаважны фактар, які складаецца ў тым, каб актывісты анархісцкага руху, пакуль не грымнуў гром, загадзя ўмацоўвалі ў сабе так званую псіхалагічную структуру асобы, якая вызначае спосабы ўспрымання рэвалюцыйнай барацьбы. Так бы мовіць, каб уступаючы і маючы намер папоўніць шэрагі супраціву ўсе былі загадзя гатовыя да разнастайных акалiчнасцей ды абставiн. Гэта надасць вам дынамічнасці і не дазволіць замарудзіцца ў стрэсавай сітуацыі. Актывіст пры добрай псіхалагічнай падрыхтоўцы зможа своечасова процівадзеяйнiчаць набегам рэпрэсіўных органаў, хутка схаваць / знішчыць па меры неабходнасці усю наяўную ў сябе канфідэнцыйную і важную інфармацыю, тым самым, захаваўшы ад траплення яе ў рукі агентуры. Ну і, вядома ж, у выпадку выезду з краіны ваш ўпэўнены стан палегчыць ваш далейшы шлях. Калі ў вас сфарміравана дакладная і моцная рэвалюцыйная самасвядомасць, то ўсякія ўмовы нелегальнага жыцця, турэмнага зняволення і іншых выпрабаванняў не змогуць зламiць вас.
Да прыкладу, калі вашых паплечнікаў бяруць гуртам (разбіраю на прыкладзе тых восеньскіх падзей у 2010г.) І трымаюць у ІЧУ доўгі час, пасля пераводзяць у СІЗА, вакол пануе інфармацыйная блакада. У гэты ж момант льецца дэзінфармацыя нават з боку здавалася б блізкага анархістам медыя-праекту Індымедыі, а другі, найбольш адэкватны рупар анарха-руху, якім можна лічыць «Рэвалюцыйнае Дзеянне», чамусьці маўчыць. Спецслужбы працягваюць наведвацца да актывістаў, выдзіраюць іх з жылля, праводзяцца ператрусы з мэтай атрымання для следства кампраметуючых анархістаў матэрыялаў, да ўсяго гэтага ідзе вываз застаўшыхся на волі актывістаў на допыты. У анарха-руху пануе паніка. Паддаўшыяся паніцы непадрыхтаваныя актывісты ў выніку найпроста дораць рэпрэсіўным органам шэраг сакрэтных матэрыялаў (відэаматэрыялы і фотаздымкі пачынаючы ад пратэстных акцый, заканчваючы знятымі культурнымі мерапрыемствамі, якія былі з лёгкасцю канфіскаваныя ў тых, у каго быў час на тое, каб ад гэтага ўсяго пазбавіцца) . Асобныя індывіды, такія як Захар Канафалскi, Юнес Акдзiў, Яўген Сілівончык і яшчэ шэраг распусціўшых свае раты, паддаліся вярбоўцы з боку агентуры і дапамаглі ім накруціць абвінавачвання на тых, хто быў за кратамі.
Каб не пасцi перад рэпрэсіўнай сістэмай на калені ў тых, хто здрадзiўшы распявёў чэкiстам пра нашыя агульныя справы, відавочна не хапіла маральна-валявых якасцяў і ўсё той жа наяўнасці матывацый. Таму кожнаму свядомаму рэвалюцыянеру-супрацiўленцу неабходна валодаць такімі якасцямі як: дысцыплінаванасць, самакантроль, ўстойлівасць да нярвова-псіхалагiчных перагрузаў. Усё гэта ў процівагу расхлябанасці і несур’ёзнасці ў падыходах да барацьбы. Удзельнікамі нашай супольнасці прабіваючыйся з-пад нетраў дзяржаўнай сістэмы, павінны быць моцныя характарам і духам людзі. Без гэтых якасцяў у анархісцкiм руху нельга чаго i рабіць!
Кожны актывіст, які ступае на шлях барацьбы, павінен мець дакладнае ўяўленне пра тое што, калі ты анархіст – то гэта значыць, што твае палітычныя погляды радыкальна разыходзяцца з тымi поглядамi што замацаваны ўладай i пануюць ў краіне твайго пражывання, і гэта таксама значыць, што рана ці позна ты можаш падвергнуцца ганенням, пераследу і рэпрэсіям з боку дзяржавы. Ну а калі ты яшчэ жывеш у краіне, якой кіруе на працягу амаль дваццаці год аўтарытарны лідэр, адной тваёй нязгоды з дзяржаўнай лініяй будзе дастаткова, каб трапіць у турму цi аказацца пад пiльным кантролем сiлавiкоў.
Грамадская раз’яднанасць ды абыякавасць да працоўнага люду – гібельна для народнай свабоды
Што датычыцца ўсіх астатніх хто, быць можа, не ладзіць з анархісцкай тэорыяй, але знаходзіць у сабе смеласць ісці заўсёды супраць рабалепскага і эксплуататарскага рэжыму неабходна разумець, што народ, які пераадольвае шляхам актыўнага супраціву незлічоныя цяжкасці што насаджае капіталізм, будзе рэпрэсаваны любым кіруючым рэжымам. Сёння нас, эксплуатуюць і рэпрэсуюць «лукашысты», заўтра на іх месца могуць прыйсці іншыя злодзеі ды тыраны.
Адзначаю гэта выпадкова, для таго каб тыя грамадзяне, хто працяты спачуваннем да чалавечых бедаў, а таксама тыя, хто не прывык згаджацца ды быць лаяльным да злачынстваў кiруючых улад, да тых грамадзян, што нiколi не адмаўляюцца ад ўзаемапавагі і салідарнасцi паміж людзьмі дзеля нейкіх карыслівых мэтаў – трымаліся заўсёды разам і аказвалі адзiн-аднаму падтрымку. Тое, што выпала на нашу долю, асэнсавалi мабыць толькі нашыя сем’і ды паплечнікі па барацьбе. Хоць, здавалася б, што «Справа анархістаў», па якой на нас і нашыя сем’і быў аказаны дзяржаўны прэсінг, павінна была стаць трывожным сігналам для ўсяго грамадства.
Так ужо склалася, што ў нашай краіне (ды і ўсюды, дзе кіраванне над грамадствам ажыццяўляе дзяржаўна-капіталістычная сістэма) многіх грамадзян акутвае і чакае чарада разнастайных непрыемнасцяў і нягод. Тут справа часу, хто не паступіўся сумленнем той ужо вораг дзяржавы і яго ўжо сціскае цяжкая рука «псеўдаправасудзя». Сёння вязнямі і палітэмігрантамi апынуліся некалькі анархістаў, а заўтра гэта можа закрануць ўсіх астатніх, хто не будзе пакорліва маўчаць.
Дзікунства ды дзёрзкасць сённешняга становішча ў краiне не зможа прыняць цывілізаваную форму пакуль улада вядзе сваю ганебную палітыку. Пераадольваць і супраціўляцца гэтаму трэба арганізавана. Пры збегу непрыемных абставінаў, калi ўлады камячуць нашыя правы на годнае жыццё, даводзяць да адчаю працоўных, рэпрэсуюць і праводзяць іншыя антынародныя меры, у такiх выпадках народу неабходна кіравацца рэвалюцыйнай салідарнасцю з тымі, каго тэрарызуе дзяржаўная сістэма .
Але пакуль адзінства народа з нашай барацьбой не адбываецца, нам, анархістам, якіх пераследуюць за перакананні і караюць турэмнымі тэрмінамі, даводзіцца адпісваць дадзеныя тырады, каб хоць неяк прыцягнуць увагу і абудзіць тым самым рэвалюцыйную свядомасць сярод грамадзян, каб хутчэй вярнуцца да роднага парога і зладзіць самастойна нашае жыццё згодна маральных ды справядлiвых нормаў. Спачування і драматызавання нашай сітуацыі, як піша зняволены анархіст Ігар Аліневіч, нам не трэба, і я з ім цалкам у гэтым салідарны. Нам хочацца аднаго – каб народ даведаўся i ўбачыў у нашым актывiсцкiм дзеяннi сваю уласнаю барацьбу. І ў рэшце-рэшт пакончыў са сваёй зыбкай перакананасцю ў тое, што моцная рука ўлады здольная гуманна размяркоўваць жыццё грамадзян. Менавіта размяркоўваць, таму што яна ўлада – ўласцiва над лёсамі кожнага з нас.
Насычаная роскашам ад усяго скрадзенага ў працоўнага народа і іх сем’яў ўлада жыве прыпяваючы, а нас ні ў што не ставіць. Кіньце погляд на «Справу Анархістаў» і ацэніце сітуацыю з уласнага пункту гледжання, для таго каб зразумець, што мы, анархісты, будучы выхадцамі з народу, паўсталі супраць зажраўшыйся i бессаромнай эліты уладароў і хочам пакончыць з гэтай сістэмай катуючай нашых бацькоў, прыгнячаючай нас маладых.
Мне ўжо даўно стала зразумела, што сістэма заўсёды б’е са спіны, ніколі ў твар. Пазбавіўшы чалавека чагосьці, яна змушае азірацца за спіну, тым самым не дазваляючы глядзець наперад – гэта яе падступнасьць. Калі чалавек глядзіць наперад, яна яго варожыць усякай «мішурой» з нарабаванага і прысвоенага набытку чалавецтва – гэта яе спрыт. Не вядзiцеся на гэта і не азірайцеся за спіну – ідзіце толькі наперад і нягледзячы ні на што адточвае ў сабе вернасць і адданасць ідэалу справядлівага грамадства. Кіруйцеся па жыцці прынцыпу: не верыць, не баяцца і не прасіць у ўлады! Займіце рашучасці ў тых анархістаў, якія смела пайшлі наперадзе сацыяльнай барацьбы і ня схілілі галовы перад эксплуататарамi і тыранамі. Умацоўвайце шэрагі антыдзяржаўнага супраціву. Бо калі мы адзіныя, мы непераможныя!
Працяг будзе..
P/S Дадзены тэкст дасланы нам на пошту, матэрыял публікуецца згодна з дасланым арыгіналам але як адзначае сам аўтар, дадзеныя ўрыўкі з’яўляюцца чарнавым варыянтам дзённіка «Будні адважных». (РД)