Веласіпед – сімвал рэвалюцыйнай хвалі!

Данное сообщение прислали на почту.

IMG_1648f Мы, Група акрыўных грамадзянаў і грамадзянак, заяўляем аб сваім праве ездзіць бяспечна па аўтадарогах сталіцы на веласіпедзе.

Мы правялі маланкавую акцыю, намаляваўшы на небяспечным участку дарогі веласіпедную сцежку з мэтай прыцянення ўвагі да небяспекі на дарогах для веласіпедыстаў. Мы хочам змяніць не адно месца ў нашым горадзе, але каб на нашых вачах горад мяняўся да лепшага. Прасцей пачаць з сябе, таму мы вырашылі не сядзець склаўшы рукі, а ўзяліся непасрэдна за працу. Сваёй акцыяй мы хочам выразіць салідарнасць з усімі прыгнечанымі веласіпедыстамі Мінска і ўсяго свету.

У горадзе Мінску створаны неспрыяльныя ўмовы для развіцця і жыццядзейнасці веласіпеднага руху: засілле машынаў, якія запаланілі ўвесь горад, і адміністратыўнае закабаленне веласіпедыстаў, якое ставіць машынныя сродкі руху ў прывілігіраванае становішча ў параўнанні з веласіпедамі. Новая рэдакцыя дарожных правілаў спрабуе выціснуць веласіпедны рух на маргінэс грамадскага жыцця, забараняючы веласіпедыстам рухацца па ўскрайку праезнай часткі дарогі.

Дадзенае правіла прадугледжвае, што веласіпедыст можа ехаць па дарозе толькі ў тым выпадку, калі побач няма пешаходнай ці веласіпеднай сцяжыны. Дадзенае пастанаўленне не прадугледжвае, што пешаходная сцежка можа быць занятая прахадзімцамі, частка з якіх зусім не кантралюе сваю траекторыю «палёта» і можа спікіраваць пад колы веласіпедысту, пагражаючы бяспецы, як прахадзімца, так і веласіпедыста. Апошнія падзеі паказалі небяспечнасць і траўмаванасць веласіпедыстаў у сувязі з выкананнем дадзеных пастанаўленняў дарожных правілаў.

Другая вялікая небяспека – высокія бар(н)дзюры, якія ўносяць мноства «жыццяў» звычайных роварных колаў. Мы цвёрда выступаем за абніжэнне гэтых трамплінаў смерці, якія перашкаджаюць жыць усім грамадзянам.

Але дзяржаўным слугам усе гэныя довады не чуваць, бо пастанаўленне аб кансультацыі з мэтавымі групамі існуе для іх толькі на паперы, і робіцца для галачкі. Нам зразумела, чаму чыноўнікі такім чынам абыходзяцца з веласіпедыстамі: яны сядзяць у крэслаў сваіх пасадаў і могуць бачыць толькі з вышыні свайго палёта грамадскую карціну антаганізмаў, якая раздзірае грамадства на часткі.

Улады ўжо даўно кормяць электарат абяцаннямі, апошнія праўда былі скормлены публікай 2 гады таму, калі зацверджаны план развіцця Мінска прадугледжваў пабудову 500 км веласіпедных сцежак. Прасоўвання ж апошніх ніяк не пайшло – мы бачым толькі вырастанне, як пасля дажджу новых лядовых палацаў і гасцініц – падрыхтоўкі да чымпіянату свету па хакеі, куды ўкладаюцца велізарныя грош. Усе гэныя пабудовы ажыццяўляюцца без згоды мэтавай групы – беларускіх грамадзянаў.

Вось, аб патрэбах раварыскага руху, які набірае з кожным днём свае абароты і які ўжо не спыніш, бо гэта частка духоўнай існасці народа, улады не спяшаюцца думаць. Усе наспех маляваныя «роварныя» сцежкі з высокімі бар(н)дзюрамі праз кожныя 200 метраў і велізарнымі дзіркамі ў асфальце ў дадатку з абрывамі гэтых «сцежак» унікуды і раптоўнае іх з’яўленне пасля наступнага скрыжавання – сведчанне абыякавасці дзяржавы да сапраўдных патрэбаў!

Не трэба забываць аб карысных баках веласіпеда – гэта экалагічны транспарт, што зараз вельмі патрэбна вялікім гарадам, захламленым фабрыкамі і заводамі, атручанымі выхлапнымі газамі. У дадатку веласіпед не патрабуе паліва і вялікіх грашовых накладаў для эксплуатацыі. Ездзячы на ровары, мы забіваем адразу тры цвікі адным ударам: клапацімся аб сваім здароўі, паляпшаем свой фізічны стан; клапацімся аб чысціні прыроды і паветра, дбаем аб навакольным асяроддзі; ашчаджаем уласныя грашовыя сродкі і не даем марнавацца грамадзкім.

Апошняе вельмі важна падкрэсліць у сувязі з адбыўшымся парадам, на якім чамусьці раварысты прадстаўлены не былі. Танкі і ўсялякае іншае бацьвінне, якія патрабуюць мноства грошаў, паліва і забруджваюць паветра, ездзілі на трэніроўкі мноства разоў, псуючы сталічнае дарожнае пакрыццё.

Што Вы можаце зрабіць:

1)самае простае – распавесці аб нашай акцыі сваім сябрам і распаўсюдзіць дадзены заклік далей(калі зробіце 13 копій гэтага артыкула і разашлеце сябрам – Вас чакае шчасце і душэўны супакой – і гэта без жартаў);

2)знайшоўшы небяспечнае месца для веласіпедыста ці маючы прапанову па ўдасканаленні веласіпеднага руху, напісаць заяву ў мясцовую адміністрацыю, сабраўшы пад ёй подпісы мінімум 30 чалавек(заканадаўчы абавязак) і даслаць яе лістом ці аднесці ўласнай персонай і чакаць выезду гарадской камісіі, якая хутчэй за ўсё не прыедзе, бо раённым уладам лягчэй залатаць адну дзірку ці апусціць некалькі бардзюраў, чым папраўляць усё да прыезду камісіі;

3)самому ўзяцца за добраўпарадкаванне гарадской прасторы;

4)звяртайцеся ўва ўсе дзяржорганы па пытаннях роварнага руху і падымайце гэтае пытанне паўсюль, дзе даходзіць Ваша нага, рукі ці даязджае кола Вашага веласіпеда.

 За роўнасць для веласіпедаў – за свет без дыскрымінацыі!

Веласіпедысты ўсіх краін, яднаемся!

 Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей і актыўных раварыстаў далучацца да дабраўпарадкавання горада на патрэбы веласіпеднага руху:

Рабіце з намі,

Рабіце, як мы,

Рабіце лепш за нас!

IMG_1649ele

IMG_1651hh

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *