З гісторыі анархістскага руху: анархісты супраць Гродзенскай ГЭС

Пратэст супраць будаўніцтва ГЭС падтрымала Канфедэрацыя Дзеючых Суполак «Разам», у склад якой уваходзілі анархісты і нефармалы. Таксама далучыліся да іх экаактывісты і проста неабыякавая моладзь.

Калі Ніна Палуцкая  (глядзі ч.1) па праблеме будаўніцтва станцыі больш працавала з навукоўцамі, то дзейнасць КДС «Разам» была накіраваная выключна на прыцягненне ўвагі грамадскасці і СМІ.  Менавіта з гэтай мэтай летам 2003 года на выспе Арапка, што каля Новага маста на вул. Паповіча, актывісты разбілі палатачны лагер.

553773_508383069247595_900451206_n

537850_508414439244458_1213968136_nУ такой форме ўдзельнікі лагера правялі акцыю «Нёман без ГЭС». Актывісты ставілі расцяжкі, ладзілі канцэрты, гулялі ў шахматы, чыталі разумныя кніжкі ды гутарылі пра жыццё. Напрыканцы акцыі ўдзельнікі зладзілі прэс-канферэнцыю, на якую прыйшлі прадстаўнікі незалежных і дзяржаўных выданняў, гродзенскага тэлебачання. Лагер прастаяў каля двух тыдняў. Не перашкодзілі яму нават міліцыянты, якія наведаліся на выспу на пяты дзень правядзення акцыі.

Свята непаслухмянасці ці глыток свабоды

Пра падзеі тых дзён і свае ўражанні расказвае ўдзельнік лагера, музыка, Алесь Дзянісаў:

1375927_508383145914254_312071008_n-1–  Мне цяжка ацэньваць сябе. Мне вельмі не падабаецца, калі людзі пытаюць, для чаго (каго) вы гэта рабілі? Чаго дасягнулі? Для сябе рабілі! Бо мелі сваё стаўленне да ГЭС, сумленне і не баяліся. Так, мы не дасягнулі стратэгічнай мэты, бо ГЭС у выніку пабудавалі. Наступствы пабудовы – не зараз, у будучыні.  Але мы нешта рабілі ў той момант, калі астатнія сядзелі перад тэлевізарам ці проста пляскалі языкамі.

Але тактычна мы перамаглі! Улады не чакалі такога нахабства. Яны, напэўна, былі  ашаломленыя.

Нашыя расцяжкі было добра бачна з абодвух берагоў, а яшчэ лепей – з Новага маста. Людзі нас падтрымлівалі. Шмат незнаёмых маладых людзей прыходзіла часова на востраў. З маста нам часта махалі рукамі, крычалі ў падтрымку.

Мне падаецца, што шмат для каго наш лагер быў кшталту Свята непаслухмянасці, глыток свабоды. І праз некаторы час улады, зразумеўшы, што акцыя не носіць адкрыта палітычны характар (бо ў нашай дзяржаве ўсё палітыка), вырашылі неяк адрэагаваць на экалагічны лагер. Да нас прыязджалі з двух дзяржаўных каналаў: БТ (сёння — Першы) і АНТ. Пры мне прыязджалі АНТэшнікі. Аператар перайшоў у брод, а журналістка баялася вады: цячэнне было даволі хуткім, збівала з ног. Так як аператар не падаваў прыкметаў жадання дапамагчы сваёй калезе, давялося нам дапамагаць. Я ўзяў яе на рукі і перанёс на выспу. Па тэлебачанні прайшлі даволі пазітыўныя, нейтральныя рэпартажы, дзе нас не палівалі брудам і нават далі выказацца. У нейкім сэнсе, гэта была маленькая перамога!

Нам падабалася жыць на востраве, у нашым лагеры, бо мы самі яго стварылі! Гэта быў наш часовы дом, наш маленькі востраў Арапка на самай сярэдзіне Нёмана, у самым цэнтры Горадні. Наш сквот, на якім мы ўсталявалі сваю маленькую эка-пратэстную «анархічную рэспубліку» са сваімі правіламі, сваім кіраваннем. Мы скідваліся на ежу, прынеслі намёты і г.д. Вогнішча не палілі, а ежу спачатку гатавалі па хатах і насілі на выспу, а пазней адзін хлопец прынёс прымус са свайго прыватнага дома. Набылі воркі для смецця і сачылі за кожным «бычком». Пры чым усе разумелі, што не трэба брудзіць. Гэта было ўжо з самага пачатку няпісанае правіла. Было шмат працуючых, таму большасць не магла сабе дазволіць заставацца на ноч. Ночыць заставалася, як правіла, 3-5 чалавек. Ніхто не ўжываў алкаголя, прынамсі адкрыта, бо ведалі, што калі з’явіцца міліцыя, то потым напішуць: алкашы і наркаманы. А калі сыходзілі з выспы, то слёзы на вачах былі шмат у каго…

Мне падаецца, што для большасці ўдзельнікаў сам пратэст супраць ГЭС насіў другасны характар. Але ён надаваў нейкі сэнс знаходжанню на выспе. Мы былі маладыя, рамантычныя і вясёлыя,  нічым не адрозніваліся ад сёняшняй  моладзі, бо нам таксама хацелася весела бавіць час і радавацца жыццю. Але нам было не ўсё роўна, што адбываецца ў нашым горадзе, на нашым Нёмане. Мы адчувалі нейкую адказнасць, бо мы – гарадзенцы. У гэтым сэнсе мы моцна адрозніваліся ад сённяшніх моладзевых нефармальных плыняў, якія схавалі галаву ў пясок і займаюцца толькі сваімі, выключна субкультурнымі праблемамі.

Пад чорна-зялёным  сцягамі

І калі ўжо здавалася, што праект па будаўніцтве ГЭС так і не будзе ніколі рэалізаваны, вясною 2008 года ў сямі кіламетрах вышэй ад Гродна, каля вёскі Шчачынова, пачаліся папярэднія будаўніцтву ГЭС земляныя работы. Гэта дало падставу для новых пратэстаў і метадаў уплыву на сітуацыю.

134271342513430У канцы траўня 2008 года гарадзенскія экаактывісты (каля дзесятка чалавек) пад двума чорна-зялёнымі сцягамі здзейснілі велапрабег да месца будаўніцтва станцыі. На месцы будучай ГЭС удзельнікі велапрабегу зрабілі расцяжку «Нёман без ГЭС!», якую тут жа і вывесілі. Паколькі на месцы будоўлі нікога, апроч вартаўніка не было, актывісты абклеілі налепкамі  бульдозеры і вагончыкі будаўнікоў і рушылі назад у горад.

1389613898netges46_zps760b4699Наступным этапам кампаніі супраць пабудовы ГЭС стала правядзенне ў ліпені 2008 года лагера каля в.Шчачынова. У лагеры прынялі ўдзел актывісты з Гродна, Мінска, Брэста, Баранавічаў, Ліды і Магілёва. Удзельнікі лагеру кантактавалі з жыхарамі суседніх вёсак і дачных пасёлкаў, вывучалі іх меркаванне адносна будаўніцтва станцыі, і знаёмілі мясцовых людзей з альтэрнатыўным поглядам на праблему: распаўсюджвалі сярод жыхароў улёткі, у якіх былі пазначаныя праблемныя месцы праекта пабудовы ГЭС. Падчас удзелу ў лагеры актывісты высветлілі, што большасць жыхароў вёскі супраць будаўніцтва ГЭС. Больш за тое, ніякіх размоў і грамадскіх слуханняў у раёне будаўніцтва ўлады не праводзілі, а гэта азначае, што будаўніцтва станцыі вялося з парушэннем Орхускай канвенцыі, якую Беларусь ратыфікавала ў 2004 годзе.

Крыніцы

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *