Гісторыя лібертарыянскай думкі на Беларусі. Літоўскія браты

eb17f2029261У сучасныя часы ў нашай краіне нікому ня трэба тлумачыць які сэнс мае слова “памяркоўны”. Мяркуецца, што менавіта гэтае слова, лепш за ўсё характэрызуе беларусаў і яшчэ з даўніх часоў такія рысы, як абыякавасць да свайго лёсу, забітасць і г.д. характэрызуюць беларусаў. Але гэта не так. Як і ва ўсім свеце, на нашых землях гісторыя супраціву розным формам прыгнёту, а таксама традыцыя гуманістычнай думкі мае глыбокія карані. Аднымі з найбольш даўніх прыкладаў сумяшчэння сацыяльнай павесткі з агульнагуманістычнымі поглядамі на нашых землях з’яўляюцца абшчыны “літоўскіх братоў”.

Літоўскія браты, па прыкладу з’явіўшыхся крыху раней чэшскіх і польскіх братоў вылучыліся з рэлігійнага пратэстанцкага руху сацыян. Сфармуляваная ў канцы XVI ст. італьянцам Фаустам Соцынам арыянская (ці як яе яшчэ называлі ў Рэчы Паспалітай “сацыянская”) дактрына ў вельмі хуткім часе прыйшла на беларускія землі, якія ў той момент уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага (якое ў сваю чаргу было складанай часткай федэратыўнай дзяржавы пад назвай Рэч Паспалітая) і ўжо ў пачатку XVII ст. займелі вялікую папулярнасць сярод розных пластоў грамадства. Прынеслі сюды гэтыя ідэі італьянец Юрый Бландрат, венгерец ці італьянец Францыск Станкар і Пётр з Ганёндзе, родам з беларускага Падляшша.

 Калі казаць пра рэлігійны бок вучэння, то сацыяне ў падмурак свайго вучэння кладуць Святое Пісанне, але толькі ў тых выпадках, калі яно не супярэчыць чалавечаму розуму і разуменню. Стары Запавет яны амаль не бяруць у разлік і  кажуць, што ўсё неабходнае для выратавання чалавека знаходзіцца ў Новым Запавеце. Сацыяне адмаўляюць першародны грэх, а таксама схільнасць чалавека толькі да зла: ён вольны паступаць блага або добра. Дагмат Святой Тройцы яны адмовілі таксама і лічылі Ісуса Хрыста сапраўдным чалавекам, але адораным Божымі ўласцівасцямі. Бога лічылі адзіным. Яны адкідвалі амаль усе таінствы і абрады. Хрышчэнне дзяцей яны дапускалі як старажытны абрад, але неабходнасці яго не прызнавалі, крытыкавалі зацверджэнні Бібліі (пра неўміручасць душы, замагільны свет, уваскрашэнне душы і інш), біблейскія цуды. Найбольш вядомым сацыянскім дзячам на Беларусі лічыцца Сымон Будны, якога сучаснікі нават лічылі атэістам. Пра яго вельмі шмат інфармацыі, таму не будзем засяроджваць увагі.

Але вернемся да сацыяльнага боку гэтага руху, прадстаўнікамі якога былі так званыя літоўскія браты. Яны былі сапраўднымі радыкальнымі мыслярамі свайго часу, на жаль так і не здолеўшымі перайсці да сапраўднай канфрантацыі з дзяржавай. Негледзячы на тое, што іх рэлігійныя дагматы дазвалялі выкарыстоўваць зброю, яны ўсё ж такія займалі больш прапагандыскую і пацыфіскую пазіцыі. Можа таму і пацярпелі паразу?

Браты лічылі магчымым стварэнне царства Боскага на зямлі, асуджалі прыгон сялян, патрабавалі поўнай ліквідацыі прыватнай уласнасці, роўнасці саслоўяў (паміж сабой яны таксама незаўважалі на саслоўны статус, ігнаравалі таксама і дзяржаву, не плацілі падаткаў).

Зараз крыху пра погляды найбольш яскравых прадстаўнікоў з ліку літоўскіх братоў.

Пётр з Ганёндзе (1525 – 1573 гг.) Прытрымліваўся радыкальных поглядаў, заклікаў адмовіцца ад прыватнай уласнасці, жорстка крытыкаваў сацыяльную няроўнасць, выступаў супраць свецкай улады, войнаў і смяротнага пакарання.

 Павел з Візны, дзейнасць якога прыходзіцца на другую палову XVI стагоддзя, ідэолаг радыкальнай Рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім. У снежні 1665 удзельнічаў у сінодзе польскіх і літоўскіх братоў у Венгруве на Падляшшы, дзе быў сярод тых, хто падтрымаў сацыяльны радыкалізм мюнстерских анабаптистаў (падрабязней тут). У студзені 1568 г. у Іўі на сінодзе літоўскіх братоў Павел разам з Якубам з Калінаўкі вёў палеміку з лідэрам правага крыла антытрынітарыяў Сымонам Будным. Павел выступаў за сацыяльную роўнасць, быў супраць валодання сялянамі, лічыў,што кожны павінен зарабляць сабе на хлеб ўласнай працай. Спасылаючыся на Біблію, падкрэсліваў, што Бог стварыў усіх людзей роўнымі і панаваць над іншымі людзьмі не па-хрысціянску.

Якуб з Калінаўкі (памёр каля 1583 г.) Нарадзіўся ў сялянскай або беднай шляхецкай сям’і ў Калінаўке на Падляшшы. У 1560-я гады прапаведаваў у арыянскам зборы ў маёнтку канцлера Вялікага княства Літоўскага кальвініста Астафея Валовіча. У 1568 годзе разам з Паўлам з Візны вёў палеміку з лідэрам правага крыла антытрынітарыяў Сымонам Будным па пытанні аб свецкай уладзе і валоданні чэляддзю нявольнай. У наступным годзе разам з Марцінам Чаховіцам і іншымі аднадумцамі заснаваў у Ракаве суполку, абавязкам кожнага члена якой было зарабляць сабе на хлеб толькі сваімі рукамі. Як і Пётр з Ганёндзе быў заўзятым прыхільнікам сацыяльнай роўнасці. Спасылаючыся на Біблію, сцвярджаў, што Бог стварыў усіх людзей з адной крыві, таму ўсе людзі браты, і ніхто не мае права панаваць над іншымі. Лічыў, што крыніцай сацыяльнай няроўнасці з’яўляецца прыватная ўласнасць. Выступаў за негвалтоўнае пераадоленне няроўнасці праз маральнае самаўдасканаленні і мірны байкот існуючых грамадска-дзяржаўных інстытутаў.

 Марцін Чаховіц (1532 – 1613). У 1559 годзе па запрашэнні магната Мікалая Радзівіла Чорнага прыехаў у Вільню з Польшчы, дзе заняў пасаду настаўніка школы пры мясцовым кальвінскім зборы і пачаў прапаведаваць у кальвінскім зборы ў духу сацыяльнага радыкалізму. Акрамя прапаведніцкай дзейнасці, удзельнічаў ў Сінодзе літоўскіх антытрынітарыяў, дзе выступаў у абарону вучэння анабаптыстаў, чым выклікаў незадаволенасць умераных антытрынітарыяў. У 1564 годзе адбыўся яго трохдзённы дыспут з Мікалаем Вендгоўским, на аснове якога Чаховіц падрыхтаваў трактат “Трохдзённы дыспут аб хрышчэнні дзяцей” выдадзены толькі ў 1583 годзе. З-за ціску з боку кальвіністаў і магістрата быў вымушаны пакінуць Вільню і пасяліцца ў Куявіі, у маёнтку Яна Немаеўскага, які, будучы кальвіністам, пад яго уплывам схіліўся ў бок антытрынітарызму. У маёнтку Немаеўскага Чаховіц арганізаваў суполку, сябры якой каля 1570 г. адмовіліся ад усіх займаных дзяржаўных пасад і прадалі маёмасць, раздаўшы грошы бедным. Разам з Немаеўскім Чаховіц перабраўся ў Люблін, дзе імі была арганізавана буйная абшчына польскі братоў. Пасля смерці Немаеўскага ў 1598 годзе пад ціскам сацыян Чаховіц пакінуў пасаду міністра збору, але да канца жыцця працягваў весці палеміку з імі, таксама як і з кальвіністамі і езуітамі. Выступаў супраць прыгону, адмаўляў свецкую ўладу і царкву, асуджаў хрышчэнне немаўлятаў. Веру лічыў асабістай справай чалавека, патрабаваў рэлігійнай верацярпімасці. Прапаведаваў пацыфізм, сацыяльную роўнасць.

Літоўскія браты паспелі заснаваць на тэрыторыі Беларусі некалькі сваіх абшчын, самая вядомая з якіх знаходзілася ў Ракаве, пад Менскам. Яны засноўвалі школы і бібліятэкі і неслі сваё погляды ў грамадства разам з агульнанавуковымі ведамі.

Але, зразумела, іх дзейнасць непадабалася большасці трымаючых уладу асоб. Літоўскіх братоў асуджалі нават блізкія па поглядах пратэстанты розных плыняў, якія не жадалі радыкалізаваць свой пратэст і мелі за мэту дамовіцца з дзяржавай аб умацаванні сваіх пазіцый і размеркаванні улады. Так у 1614 годзе сінод кальвіністаў пастанавіў, каб кальвіністы асцерагаліся “арыянскіх спакуснікаў”, не падтрымлівалі з імі сувязей, не прысутнічалі на іх пропаведзях, не заключалі з імі ніякіх пагадненняў.

Як след ахапіўшай Рэч Паспалітую з канца XVI стагоддзя каталіцкай рэакцыі становішча сацыян зрабілася вельмі цяжкім. Ужо ў 1627 годзе іх абшчына ў Любліне падвергнулася поўнаму разгрому. У 1638 годзе былі зачыненыя малітвены дом, друкарня і акадэмія ў Ракаве. У 1644 годзе паступіла распараджэнне аб закрыцці малітвеных дамоў і школ сацыян ў мястэчку Кіселін і вёсцы Верас (на Валыні), якія належалі Чашшчам. У 1658 годзе сейм Рэчы Паспалітай пастанавіў сацыянам пакінуць межы Рэчы Паспалітай, з нагоды вайны са Швецыяй. Але ўжо праз год сейм скараціў тэрмін і пастанавіў, што 10 ліпеня 1660 г. павінна быць апошнім днём знаходжання сацыян ў Рэчы Паспалітай. Частка іх рушыла ў Трансільванію, а другая ў Сілезію, Брандэнбург і Прусію. У Трансільваніі выгнаннікі сустрэлі сваіх адзінаверцаў і змаглі ўладкавацца без асаблівых цяжкасцяў і сталі тут вядомыя пад іменем унітарыяў.

Tory

1 Comment

  1. добры артыкул, але вочы рэжуць выпадкi выкарыстання рускай мовы ды перакладу, што гучыць не зусім па-беларуску, а хутчэй як даслоўны пераклад з рускай.
    але на гэтыя заўвагі можна і не звяртаць увагі…бо змест артыкула добры.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *