Праваабаронцы салідарныя з арыштаванымі анархістамі

akciia_padtrymki_05.02.2015-300x2015 лютага праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з актывістамі анархісцкага руху, беспадстаўна асуджанымі да арыштаў.

Апошнім часам было затрымана 6 актывістаў анархісцкага руха, у тым ліку і Аляксандр Францкевіч. Усіх затрыманых пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі ад 10 да 25 сутак. На кожнага быў складзены пратакол па арт. 23.4 “Непадпарадкаванне законным патрабаванням” супрацоўнікаў міліцыі, дваіх яшчэ абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы (арт.17.1 “Дробнае хуліганства”). Ёсць падставы меркаваць, што прычынай затрыманняў сталі акцыі супраць беспадстаўных арыштаў удзельнікаў панк-канцэрту ў клубе “Піраты”.

 

“Мы расцэньваем гэтыя арышты як класічны прыклад адвольных затрыманняў і выказваем салідарнасць з людзьмі, якія былі незаконна пазбаўлены волі. Такім чынам мы пратэстуем супраць практыкі выкарыстання адвольных затрыманняў у Беларусі, якія апошнім часам набылі сістэматычны характар і з’яўляюцца адным з відаў палітычных рэпрэсій супраць грамадска-актыўных людзей”, — патлумачыў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Источник

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *