Прамая дэмакратыя і ліберальныя міфы

Гэты артыкул быў дасланы нам нашым чытачом. Дасылайце і вы свае артыкулы – на беларускай або рускай мове! РД

917249250_web2marketingadjustНядаўна на сайце Нашай Нівы, адным з галоўных рупараў ліберальнай думкі ў нашай краіне, выйшаў артыкул пад назвай “Навошта ў XXI стагоддзі патрэбныя палітыкі?”. Змешчаны ў раздзеле “Тэхналогія” ён не мае ніякага дачынення да тэхнічнага боку ўзнятага там пытання, пытання вельмі актуальнага для сучаснага грамадства: ці могуць сучасныя IT-тэхналогіі змяніць сабою палітыкаў, чыноўнікаў і, навогул, дзяржаву? Негледзячы на дыскусійную назву артыкула, адказы там даюцца гатовыя і вельмі адназначныя, са спасылкай на дыскусію на форуме Hacker News. Разбярэм аргументы лібералаў на карысць захавання бюракратычнага апарату, сгуртаваўшы іх крыху інакш, чым прыведзена ў артыкуле, дзеля больш зручнай контраргументацыі.

У пачатку артыкула прыведзены тэзіс, які рэдактар, відаць, лічыць бясспрычным: “Палітыкі — слугі грамадства, наёмныя рабочыя, якія прадстаўляюць інтарэсы людзей пры разглядзе законаў грамадства”. Пад палітыкам (тут і далей) маецца на ўвазе ў першую чаргу чыноўнік, т.б. палітык, які ўжо мае нейкія сродкі ўплыву на грамадства. Але ўжо наконт іх месца ў грамадстве трэба паспрачацца. Узнікаюць наступныя пытанні: Калі палітык слуга грамадства, ці можа грамадства ў любы момант зволіць дрэннага слугу, ці, напрыклад, паўплываць на іх колькасць? Ці зможа грамадства, калі пажадае, зволіць усіх гэтых слуг? Здаецца, што адказ на гэтыя пытанні адмоўны. Чыноўніцтва даволі закрытая каста, якой уласны: карупцыя, кумаўство, жаданне любым чынам застацца каля кармушкі. Улічваючы, што ў іх руках ужо знаходзяцца рычагі ўлады, напрыклад, больш лёгкі, у параўнанні з грамацкім, шлях заканатворчасці, пры разглядзе гэтых “законаў грамадства” яны будуць кіравацца толькі ўласнымі інтарэсамі. Нават у самай дэмакратычнай з сучасных дзяржаў грамадства аддае кіраванне сабой невядомым людзям на пэўны тэрмін, фактычна не маючы магчымасці да яго сканчыння паўплываць на кіраўніцтва, не кажучы пра папуліскі характар выбараў. Гэтых “прафессіяналаў” ва ўладзе будуць турбаваць толькі ўласныя праблемы і працягласць часу знаходжання ва ўладзе.

Потым аўтар прыводзіць аргументы з якімі цяжка не пагадзіцца анархістам, якія заўсёды былі абаронцамі ідеі прамой дэмакратыі. “Але ці трэба іх наймаць, калі кожны самастойна можа аддаць свой голас? Гэта раней нельга было сабраць усю краіну, каб вырашыць палітычнае пытанне. Сёння доступ у інтэрнэт у многіх краінах ёсць хіба не ў кожным доме, «пункты прыняцця вырашэнняў» можна зладзіць і на базе паштовых аддзяленняў. Тады не трэба наймаць армію палітыкаў — дастаткова займець значна меншую армію сістэмных адміністратараў. І вось яна, прамая дэмакратыя”.

Далей прыводзяцца некалькі тэхнічных пытанняў, якія аўтар назваў “відавочныя тэхнічныя праблемы”, падкрэсліваючы іх невырашальнасць: абарона ад фальсіфікацый, штодзённая няспынная праца сэрвісу, навучанне старэйшага пакалення. Сучасныя магчымасці дазваляюць стварыць праграмнае забяспечанне з адкрытым зыходным кодам, якое б спраўна працавала і якое б было магчыма праверыць на наяўнасць фальсіфікацый кожнаму адукаванаму ў гэтай сферы чалавеку, якіх у сучасным свеце зашмат. Такая тэхналогія зрабіла бы колькасць назіральнікаў на “выбарах” значна большай, чым гэта практыкуецца сёння, адкрываючы магчымасць паўдзельнічаць у назіранніі кожнаму. Забараніўшы права на рэдактуру данных для людзей, роля сістэмных адміністратараў звадзілася б да тэхнічнага падтрымання працы машыны. Няспынная права сэрвісаў і іх моц таксама падаюцца вырашальнымі пры сучасных тэхналогіях. Не кажучы ўжо пра навучанне старэйшага пакалення, сярод якога ўжо ёсць актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі, што даказвае магчымасць такога навучання, а з часам патрэба ў ім, натуральна, знікне.

Зараз пройдземся па “маральным” аспектам пытання.

Не кожны мае дастатковыя веды ў тэме галасавання. Адзін чалавек не можа разбірацца ва ўсім, але можа галасаваць паўсюль. Выходзіць, што той, хто ўсё ўзважыў і вырашыў падвысіць пэўны падатак з 9 да 10%, можа застацца непачутым сярод безлічы тых, хто «па дабрыні» вырашыў падатак не падвышаць”.

Не ўсе мысляць стратэгічна. На дзень галасавання ўмоўны завод можа добра працаваць і вырабляць запатрабаваную прадукцыю. Але магчыма, што яго лепей знесці і на яго месцы збудаваць новы. Новы будзе вырабляць лепшую прадукцыю, што будзе запатрабаваная праз 5 год, а стары такой вырабіць не зможа. Ды многім можа здавацца, што не трэба разбураць тое, што і так добра працуе, не ўсе валодаюць дастатковай інфармацыяй”.

Па прыведзеным вышэй аргументам здаецца, што аўтар трымае большасць народу за абмежаваных дурняў, якія не могуць самастойна авалодаць элементарнай інфармацыяй. Перад тым як праводзіць галасаванне па сур’ёзных пытаннях, патрэбна праводзіць публічныя дыскусіі, дзе кампетэнтныя людзі змаглі б растлумачыць свае погляды, захаваўшы права вырашаць за кожным. У грамадстве, заснованным на роўнасці, справялівасці і самакіраванні, арамя сродкаў накіраваных на канкрэтныя цэлі (што павінна вырашацца на мясцовым узроўні) можа існаваць толькі адзін падатак (але можа й той не абавязковы) — на забеспячэнне працы сэрвісаў для галасавання. Калі людзі адчуюць, што іх уласны лёс знаходзіцца ў іх руках, яны будуць вымушаны цікавіцца ў кампетэнтных людзей, чытаць літаратуру, ці не галасаваць па ты пытанням, якіх яны не разумеюць ці якія ім не цікавы. А хто казаў, што галасаванне павінна быць абавязковым? Галоўнае каб чалавек разумеў, што прынятыя рашэнні (калі ў іх прыняцці меў магчымасць ўдзельнічаць кожны на дэмакратычных аснвах) распаўсцюдзяцца на пэўную частку грамадства, а магчыма закрануць і яго. Тут трэба асобна падкрэсліць, што не ва усіх выпадках рашэнні павінны прымацца большасцю, магчымы выпадкі, калі апытанне патрэбна дзеля таго, каб высветліць меркаванні і на іх падмурку прыйсці да кансэнсусу, т.б. улічваць і меркаванне меньшасці, што сучасны аўтарытарны сродак кіравання рабіць не дазваляе.

Многія будуць галасаваць за папулісцкія ідэі. Быць можа, на момант галасавання важней будзе выдаткаваць грошы на непапулярнае пераўзбраенне войска (фу, ваеншчына!), а не на папулярнае падвышэнне зарплат настаўнікам (так, бо нашыя дзеткі!). Тое, што на першы погляд здаецца большасці добрай ідэяй, не заўсёды ёсць такой з улікам перспектыў — а калі заўтра вайна?”

Акрамя саміх людзей ні хто не можа лепей уяўляць інтарэсы кожнага. Нават на інтуітыўным узроўні зразумела, што калі б грамадства стала вольным ад апекі чыноўніцтва ды падкантрольных ім СМІ, яно б ніколі не прагаласавала за стварэнне арміі, яе фінансаванне ці правядзенне войн. Умацаванне сістэмы самакіравання па ўсяму сусвету лагічна прывяло б да знікнення дзяржаў і іх сродкаў кантролю над массамі (армій, папулісцкіх СМІ, межаў). Войны заўсёды супярэчылі інтарэсам мірнага грамадства, якога абсалютная большасць, а тыя, хто заўсёды агітуе за войны, засталіся б у меньшасці (да таго ж такі людзі рэдка самі рызыкуюць жыццём). Мір ва ўсім сусвеце дазволіў бы накіраваць высбадзіўшыяся сродкі на медыцыну ды адукацыю (каб людзі маглі ва ўсім разбірацца самастойна), што здаецца куды больш добрай ідэяй, чым выхаванне садыстаў і забеспячэнне гультаёў з арміі.

Адсутнасць поўнай карціны ў кожнага. Штодзень заканатворцы разглядаюць безліч ініцыятыў. Некаторыя могуць паўтараць адна адну, некаторыя адна адной могуць супярэчыць. Нам патрэбныя новыя сучасныя танкі (галасуем за!), але трэба не павялічваць пенсіі, а скіраваць грошы вайскоўцам (галасуем супраць!).

Ініцыятыў зашмат для кожнага. Не ўсе захочуць разглядаць дзясяткі, сотні ініцыятыў на дзень. Ёсць праца і сям’я, а вольнага часу нямнога. Атрымліваецца, што галасаваць будзе актыўная меншасць. А гэта можа прывесці да ігнаравання інтарэсаў неактыўнай большасці”.

А лепей за B, B лепей за C, C лепей за A. Парадокс Кандарсэ — пры наяўнасці трох альтэрнатыў і двух выбаршчыкаў ранжыроўка варыянтаў можа стаць цыклічнай. Адзін варыянт можа быць выгадны металургіі, а другі — нафтаздабычы. І хаця гэтыя індустрыі не канфліктуюць, канфліктаваць могуць іх вырашэнні”.

Людзі павінны разглядаць толькі тыя пытанні, якія іх цікавяць і кранаюцца іх непасрэдна. Больш таго, прыводзіць у дзеянне рашэнні павінны таксама самі людзі, а таму супярэчлівым ініцыятывам не будзе месца. Нельга аддаваць права вырашаць уласны лёс нейкай эліце, калі інтарэсы некалькіх асоб супярэчаць адзін аднаму, яны павінны дамаўляцца, а не аддаваць сваё жыццё ў рукі невядомых суддзяў. Кожны чалавек павінен мець права выступіць з ініцыятывай, таксама права кожнага вырашаць якая ініцыятыва больш патрэбна зараз і дамаўляцца аб гэтым з іншымі. Калі нейкая меньшасць жадае быць пачутай, яна павінна выказацца і ўдзельнічаць у дыскуссіі, а не чакаць пакуль пытанне вырашаць у іх пользу іншыя.

Інтарэсы групы асоб могуць паспяхова лабіравацца. Далёка не ўсім будзе выгадна, калі міліцыя атрымае Bentley замест Geely. Але сучасныя маркетолагі могуць выдатна прадставіць вялікай масе людзей любы прадукт як патрэбны і нават неабходны”.
Гэта працуе толькі калі людзі не ўяўляюць сваіх асобных інтарэсаў і калі нейкія маркетолагі ці палітыкі маюць большую мыгчымасць выказацца, чым астатнія, дзеля прапаганды сваіх карыстных інтарэсаў. Грамадства заснованне на волі прадугледжвае высокую адказнасць, актыўнасць і адукаванасць кожнага. Пры жаданні сучасны стан рэчаў дазваляе гэтага дасягнуць.

Правы меншасцяў нецікавыя большасці. У большасці здаровыя ногі і ім не трэба пандусы для інвалідных калясак. Пустая трата грошай для большасці можа быць жыццёва неабходнай для меншасці. Але калі перад большасцю паставіць пытанне аб выдатках на меншасць, меншасць можа застацца без пандусаў”.

Калі паўстане пытанне на паседжанні нейкага района, што зрабіць: пабудаваць пандусы ці адкрыць новае анты-кафе, то я ўпэўнены, што самы заядлы хіпстер прагаласуе за першае. У свабодным грамадстве людзі адчуваюць асабістую адказнасць за кожнага. Не трэба казаць пра людзей, як пра эгаістычных і неразумных істот. Чалавек не павінен валодаць уладай ці сакральнымі ведамі, каб абараняць і уладковываць усё грамадства, пры гэтым правільна расставіўшы прыярытэты. Правы чалавека, меньшасцяў і іншыя дасягненні гуманістычнай думкі існуюць не дзякуючы, а насуперак волі дзяржавы і яе чыноўнікаў. Гэтыя дасягненні вынік дзесяцігоддзяў, а можа й стагоддзяў змагання за права быць пачутым ўладамі. Калі неабходнасць змагацца за ўладу, каб быць пачутым адпадзе, людзі самі уладкуюць свет на яшчэ больш гуманістычных асновах, чым ён існуе ў грамадстве, дзе лічыцца нормай прымусовая улада чалавека над чалавекам.

Цяжка абараніцца ад троляў. Актыўная маса карыстальнікаў не раз выводзіла на першыя пазіцыі забаўныя ці парадаксальныя вырашэнні. Зрабіць талісманам Чэмпіянату свету па хакеі дзіцячы малюнак зайкі-хакеіста — гэта ж весела! Многія інтэрнаўты не супраць так пажартаваць — і ў сваіх жартах маюць поспех”.

Калі справа кранаецца такіх рэчаў, як спартыўны сымбал, то удалы жарт будзе яшчэ адной дэманстрацыяй дэмакратычнага уладкавання грамадства. Аля калі сабатуюцца сур’ёзныя пытанні, то грамадства, якое само вырашае якія ідеі самастойна ж выконваць не дазволіць праводзіць у жыццё ідеі, якія б супярэчылі жыццяздольнасці грамадства і тым прынцыпам на якіх яно заснавана (самакіраванне, палемічнасць і інш.).

У канцы артукула аўтар прыводзіць сумленнае выказванне, якое дэманструе галоўную прычыну па якой грамадства ўсё яшчэ церпіць паразітаў, неўмысна назваўшы іх справу па абіранню насельніцтва “працай”.

Democracy

Дзяліцца ўладай захоча не кожны. Каб адмовіцца ад слуг народу, трэба вырашэнне слуг народу. Палітыкі мусяць прыняць вырашэнне аб разгортванні сістэмы ўсеагульнага галасавання, якая пазбавіць іх працы. Не ўсе палітыкі будуць гатовыя саступіць месца”.

Падтрымліваючы ідэю прамой дэмакратыі анархісты з’яўляюцца прыхільнікамі таго, што гэтая сістэма зможа працаваць толькі ў грамадстве заснованным на прынцыпах, якія не супярэчаць ёй: самакіраванне; роўнасць магчымасцяў; адсутнасуь дзяржаўнага, капіталістычнага ці іншага прыгнёту; асабістая воля і адказнасць, як гарант волі ўсяго грамадства. Толькі грамадства заснованнае на гэтых прынцыпах зможа забяспечыць асабістую волю кожнага, гарманічнае развіццё грамадства і скінуць са сваіх плячэй паразітаў.

1 Comment

  1. Большое спасибо подписчику! Очень годная и злободневная (т.к. является оветом на статью нн) статья, такие к сожалению редко можно увидеть на ревбеле:)

    “Не кожны мае дастатковыя веды ў тэме галасавання.” и “Не ўсе мысляць стратэгічна.” к тому, что уже возразил автор на это, хочу добавить, еще кое-что. Существует замечаетльный принцип автономии. Логично, что голосовать о судьбе завода будет позволено только тем, кто связан с его деятельностью и кого она касается. Это и поможет развиваться личной заинтересованности в правильном решении и ответсвенности, о которой писал автор. На самом деле большенство повседневных вопросов, касающихся того каким образом люди будут жить сообща, принципиально не могут быть охвачны каким-либо специалистом или даже целой “кастой” таких специалистов. Неужели какие-то специалисты будут знать и смогут учесть интересы каждого члена сообщества, тогда как и самими членами сообщества они могут быть не до конца артикулированны? Я вижу единственный выход в публичный обсуждениях, где каждый участник мог бы уточнять, корректировать и репрезентовать свою позицию, а не выбирать некую элиту специалистов, которые бы лучше знали и представляли мнение каждого. А если они буду представлять мнение лишь части, то какая-же это демократия?

    Через всю статью на Нашай Нiве сквозит идея о том, общество это единый организм с общими интересами и всеобщими проблемами и вопросами. Грубо говоря автор не различает государство и общество, и начинает критиковать современное государство со “снятым” правительства – что является само по себе абсурдной идеей (государство без правительства невозможно). На самом деле мир людей нельзя описать как единый организм под названием общество – то где мы живем это огромное количество сетей, проектов, инициатив. Пересекающихся, накладывающихся друг на друга, существующих автономно и т.д. Так почему же участники всех этих сетей-проектов не могут принимать внутри них решения на принципах демократии, а не отдавать свою жизнь в руки политиков? Безусловно, есть глобальные вопросы, которые касаются каждого, но их не так много и их можно решать посредствам консенсуса с механизмом делегирования. Вопросы о зарплате учителей и о затратах на армию, которые приводит в пример автор, при демократии будут приниматься теми, кто непосредственно этим занимается и кого это касается, а не все жители мифического общества (государства) – ведь не будет никакой центральной армии и центрального финансирования всех учителей.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *