Чаму беларускі рэжым пераследуе ўдзельнікаў анархісцкага руху?
У Беларусі любы пратэстны рух выклікае падазронасць з боку ўладаў: кожны з іх ідзе насуперак галоўнай плыні, а ў нашай краіне галоўная плынь – гэта лаяльнасць аўтарытарнай сістэме.
Беларускія анархісты моцна вылучаюцца з шэрагу пратэстных групаў, пра што сведчыць беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсіяў супраць іх. Госці праграмы “Два на два” – беларускія анархісты Мікола Дзядок і Ігар Багачык.