“Беларуськалій” ізноў маўчыць пра аварыю

На мінулым тыдні “Беларуськалій” падвёў вынікі працы ў сыходзячым годзе і падзяліўся планамі на наступны. Сярод іншага, гаворка ішла пра адкрыцьцё Бярозаўскага рудніка, рэканстукцыю некаторых дзеючых аб’ектаў прапрыемства.

Цікава, што падводзячы вынікі дзейнасьці ў 2011 годзе, прэсавая служба калійнага гіганта праігнаравала аварыю на другім рудніку. Хоць, дадзеная тэма многа абмяркоўвалася ў СМІ, а для вырашэньня праблемы была склікана камісія на чале з віцэ-прэмьерам Васілём Сямашка.

Наш сайт неаднаразова пісаў пра гэтую сытуацыю. У прыватнасьці, пра тэрміны ўстраненьня наступстваў здарэньня. Кіраўніцтва прадпрыемства тры разы пераносіла тэрміны ліквідацыі аварыі – апошнім называўся кастрычнік гэтага году. Аднак, па стане на канец лістапада кіраўніцтва “Беларуськалія” так і не зрабіла афіцыйнай заявы аб ліквідацыі аварыі на другім рудніку.

Такое маўчаньне прымушае разглядаць адзін з пэсымістычных варыянтаў, які называлі экспэрты яшчэ летам, адразу пасьля здарэньня – затапленьне рудніку пазьбегнуць не атрымаецца, адзінае, можна будзе адтэрмінаваць гэты момант.


Источник.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *