Падставай для звальнення кіроўцы самасвалу БелАЗ Алега Стахаевіча, які з’яўляецца адным з ініцыятараў ставарэння на прадпрыемстве ў Мікашэвічах незалежнага прафсаюза, стала пазбаўленне яго пасведчання кіроўцы. Па версіі супрацоўніка ДАІ Лунінецкага раёну, знаходзячыся за рулём, Стахаевіч нібыта не прапусціў пешахода і ставарыў авварыйную сітуацыю. Праўда, пазней высветлілася, што згаданы пешаход (ім была жанчына сталага веку) ніякіх прэтэнзій да кіроўцы не мае, і ў яе нават не бралі тлумачэнняў наконт гэтага здарэння. Затое “выпадковымі” сведкамі аказаліся самі супрацоўнікі ДАІ, якія і склалі адпаведны пратакол. Гісторыя мела месца ў студзені бягучага года: менавіта ў той час на “Граніце” паўстала суполка незалежнага прафсаюза, а яе лідарам быў абраны Стахаевіч.
Спробы абскардзіць рашэнне ДАІ у судовым парадку поспеху не мелі, а часовае пасведчанне кіроўцы, выпісанае Алегу Стахаевічу, страціла сваю моц. Зараз гэта дае фармальныя падставы кіраўніцтву прадпрыемства звольніць “непаслухяманага” прафсаюзнага актывіста, не зважаючы на тое, што Стахаевіч напісаў заяву аб пераводзе на іншую працу на “Граніце” (тым больш, што на прадпрыемстве ідзе набор рабочых на новую тэхналагічную лінію). Такім чынам, акрамя нежадання прадставіць юрыдычны адрас і даць магчымасць зарэгістраваць новую прафсаюзную суполку, кіраўніцтва “Граніта” працягвае ціск на тых, хто актыўна падтрымлівае незалежны прафсаюзы рух.
Крынiца.