З’явіўся новы серівіс, які дазваляе, ведаючы логін Skype, вылічыць рэальны IP-адрас камп’ютара, з якога ўваходзіць у скайп карыстальнік. Гэта дае шырокія магчымасці ахвотнікам у лакалізацыі карыстальнікаў інтэрнэту і іх машын. Для аматараў гэта магчымасць бачыць, дзе знаходзіцца ваш калега ці сяброўка. Для спецслужбаў – магчымасць высачыць знаходжанне гэтага ці таго карыстальніка скайпа па ягоным лагіне. Раней яны мелі такую сама магчымасць па сімцы мабільніка – калі ў мабільніку стаіць батарэя.
Сервіс Skype IP Lookup вельмі просты: уводзіце логін карыстальніка — і атрымліваеце яго рэальны IP-адрас. Калі два адрасы (знешні і ўнутраны) аднолькавыя, гэта азначае што у сетцы карыстальніка не выкарыстоўваецца NAT, паведамляе сайт-блог IT-навінаў habrahabr.ru.
Калі Skype пад адным логінам працуе на двух ці болей камп’ютарах – будуць паказаныя яны ўсе.
У той жа час паведамленні, пасланыя праз скайп, па-ранейшаму можна перахапіць, толькі калі ўсталяваць траян на камп’ютар. А вось вашы ай-пі пабачыць – гэта зараз калі ласка.
Крынiца.
А) Лучше бы с превоисточника все-таки сделали новость, т.к. там и обсуждение подкованными специалистами идет
Б) Что примечательно
“Если возвращается только локальный IP вида 10.* или 192.168.* значит используется старая версия клиента, например Linux 2.0.0.72”