Філарэт падвёў ідэалагічныя асновы пад паварот да капіталізму

Прычыны эканамічнага крызісу трэба шукаць у грэшнай прыродзе чалавека, заявіў ён на адкрыцці XV Кірыла‑Мяфодзеўскіх чытанняў, а ідэальна справядлівай эканамічнай сістэмы не бывае.
Праз надзвычайнае распаўсюджвання такога граху, як зайздрасць, ніякая эканамічная сістэма не будзе справядлівай для ўсіх.  «Але ўсякая спроба стварэння дзяржавы бязгрэшных людзей, якая валодае дасканалай эканамічнай сістэмай, будзе ўтопіяй», — сказаў 21 мая ў Мінску мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі на адкрыцці XV міжнародных Кірыла‑Мяфодзеўскіх чытанняў на тэму «Духоўныя асновы сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці сучаснага грамадства».

Паводле яго слоў, дзейнічаючы ў людзях, грахі заўсёды прымушаюць іх ілгаць і парушаць устаноўленыя імі парадкі, спараджаюць несправядлівасць.

Як лічыць экзарх, сродкам выхаду з крызісу з’яўляецца выяўленне падманных маніпуляцый, якія хаваюцца пад паверхняй канструктыўных эканамічных мерапрыемстваў. Паводле яго слоў, такі падыход здымае пытанне аб тым, што трэба ратаваць у першую чаргу — банкаўскую сістэму, працоўныя месцы або структураўтваральныя вытворчасці. Агульная сацыяльна‑эканамічная стабільнасць залежыць ад устойлівасці жыццёвых умоў простых працаўнікоў, здольных сваёй здаровай прыватнай ініцыятывай не толькі падтрымаць сябе і свае сем’і, але і стварыць працоўныя месцы для сваіх суайчыннікаў, падкрэсліў уладыка. Гаворка ідзе пра заахвочванне асабістай эканамічнай ініцыятывы, пра падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў, пра апору на сярэдні і малы бізнес.

Без шчырага і дзейснага клопату аб чалавеку немагчыма пераадолець ні адзін крытычны стан, бо самая малая доля двудушнасці і двухсэнсоўнасці тут жа пачне ствараць умовы для новага крызісу, сказаў Філарэт.

Паводле яго слоў, праца не богаўгодная, калі яна скіраваная на служэнне эгаістычным і грэшным запатрабаванням асобы.

http://nn.by/index.php?c=ar&i=26445
Оказывается, истинная причина экономического кризиса, нищеты и несправедливости не в том, что ряд финансовых воротил подмяли под себя ресурсы всего мира, не в наплевательском отношении корпораций к Природе и человеку, не в сумасшедшей жажде наживы “сильных мира сего”, а в изначально грешной и порочной природе человека!

На самом деле рабочий, ежедневно трудящийся на заводе за нищенскую зарплату и капиталист, вырубающий тысячи гектаров леса ради своей прибыли – оба они одинаково виноваты в кризисе. Крестьянин из Китая, собирающий рис на поле, и президент, отправляющий своих солдат на войну за нефть – оба они одинаково виноваты в несправедливости, творящейся в мире. А справедливого общества нет и быть не может. Поэтому терпите насилие и угнетение, терпите нищету и унижения, а главное – работайте, работайте и работайте, больше и богоугодней!

Такое мировоззрение, исключительно выгодное государству и капиталу, предлагают нам религиозные “деятели”. Однако много ли сегодня найдется людей, готовых в него поверить?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *