У баранавіцкім клубе “Жара” затрыманыя 60 гледачоў і музыкі

Второй за неделю случай со срывом концертов в Беларуси произошёл в Барановичах. Напомним что на прошлой неделе в Солигорске также был сорван концерт. В этот раз всё закончилось массовыми задержаниями.

11 лютага ў Баранавічах адбываўся канцэрт кіраўскіх панк-гуртоў Е123 і “Ё” пры падтрымцы мінчукоў I KNOW і CBiHCiTY і салігорскай каманды JURGENKLINSMAN. Незадоўга да заканчэння імпрэзу перарвала міліцыя, якая вырашыла правесці на мерапрыемстве наркаправерку.

“Міліцыя зайшла ў клуб вельмі карэктна. Было абвешчана, што адбываецца наркаправерка. Але там прысутнічала шмат людзей нападпітку, — распавялі Еўрарадыё ў адміністрацыі клуба “Жара”. — Пачаліся спрэчкі, і тады былі затрыманыя людзі. 60 чалавек — гэта лічба, блізкая да праўды”.

Іншае ўражанне ад дзеянняў міліцыі склалася ў Аляксея, які быў сярод затрыманых гледачоў.

“У клуб уварвалася калона спецназу. Канцэрт перарвалі, усіх паставілі да сценкі. Прывялі сабаку, і пачалася “праверка”. Пасля нас завязлі ў аддзяленне і пакінулі сядзець ў актавай залі. Нейкі час трымалі там, не дазвалялі здымаць міліцыянтаў на камеры… Пасля пачалі выклікаць па адным і ўнахабную здымаць адбіткі пальцаў”, — распавёў Аляксей у эфіры Еўрарадыё.

Па словах Аляксея, шэраг гледачоў па-ранейшаму застаецца ў пастарунку [звесткі на 22:00 11 лютага. — Еўрарадыё]. Разам са звычайнымі людзьмі ў РАЎС трапілі музыкі, што выступалі на канцэрце. Прычым адзін з гуртоў нават не паспеў выйсці на сцэну. “Музыкаў абяцалі прывезці назад”, — удакладнілі ў адміністрацыі “Жары”, сумна пазіраючы на іх “бусік” ля ўваходу ў клуб. І дадалі, што “не памятаюць такога з 2002 года”.

У клубе лічаць, што візіт міліцыі можа быць звязаны з тым, што напярэдадні нехта распаўсюдзіў непраўдзівую інфармацыю наконт удзелу ў канцэрце гуртоў, якія прапагандуюць нацызм.

Сообщения Белорусской индимедии:

http://belarus.indymedia.org/22916


Источник.

1 Comment

  1. JURGENKLINSMAN не играли, кто-то из них ушёл отдавать долг родине.
    Может администрации клуба и говорили по поводу неких “наркопроверок”, но тем кто полчаса стоял лицом к стене, руками вверх и ногами на ширине плеч никто ничего не сказал по какой причине происходит это безобразие.
    По поводу участия в концерте групп, пропагандирующих нацизм вообще без комментариев …

    http://v-rebelspirit-v.livejournal.com/28344.html

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *