Сёння, 17 верасня 2009 г., адбылося пазачарговае паседжанне Грамадскага каардынацыйнага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адзіным пытаннем у павестцы дня было «Об оценке воздействия на окружающую среду АЭС в Республике Беларусь».
Былі зачытаныя тры даклады. Людзі, якія павінны былі б зрабіць незалежную экспертную ацэнку ўздзеяння АЭС на прыроду і грамадства і прадставіць яе публіцы, насамрэч займаліся прапагандай «мірнага атаму». Гучалі недобрасумленныя заявы. Напрыклад, па словах Андрэя Катанаева, на рэактарах тыпу ВВЭР «не было ни одного события с выбросом радиоактивности в окружающую среду».
Якаў Кенігсберг цвердзіў, быццам іншых аварый з выкідам радыёнуклідаў у навакольнае асяроддзе, апрача Тры-Майл-Айлэндскай і Чарнобыльскай, не было.
Запрашэнні на паседжанне былі разасланыя ўсяго за два дні, таму з 16 удзельнікаў савета прысутнічала толькі пяцёра. Ад грамадскіх арганізацый дайшлі яшчэ некалькі ня-ўдзельнікаў савета. Многія адсутныя наракалі на запозненасць запрашэння. Усе яны адзінагалосна (і прысутныя, і адсутныя) выступілі супраць планаў будаўніцтва АЭС у Беларусі і дзе б тое ні было яшчэ (выняткам паслужылі прадстаўніцы Зялёнага крыжа і БРСМ, якія палічылі за лепшае адмаўчацца).
Нягледзячы на тое, што на азнаямленне з папярэдняй ацэнкай уздзеяння на навакольнае асяроддзе ў грамадскасці быў толькі тыдзень, у гэтым дакуменце ужо паспелі знайсці безліч памылак, недарэчнасцяў, недагаворак, пра што і было распаведзена. Ад адказу на большасць пытанняў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый распрацоўшчыкі ацэнкі ўздзеяння фактычна ўхіліліся, чым толькі павялічылі падазрэнні ў сваёй некампетэнтнасці.
Прадстаўнікі грамадскасці запатрабавалі правядзення грамадскіх слуханняў не толькі ў Астраўцы, але і ў Менску ды ў іншых месцах краіны, бо магчымае ўздзеянне АЭС можа распасцірацца на сотні і тысячы кіламетраў.
Прадстаўнікі мінпрыроды, мінэнэргетыкі ды іншых кантор паставілі галачку і разышліся. Якім чынам вынікі гэтага абмеркавання паўплываюць на прыняцце рашэння аб будаўніцтве ці не-будаўніцтве АЭС, застаецца толькі здагадвацца.
ЭЭЭм, вопрос к авторы комментария. А нахера комментировать и выражать свое несогласие не предлагая конкретных решений и вариантов того, как эту статью можно по его мнению сделать лучше?
«займаліся прапагандай “мірнага атаму”. Гучалі недобрасумленныя заявы. Напрыклад, па словах Андрэя Катанаева, на рэактарах тыпу ВВЭР “не было ни одного события с выбросом радиоактивности в окружающую среду”»
Феерично. Если автор текста неисогласен с утверждением, где контрпримеры?
«Нягледзячы на тое, што на азнаямленне з папярэдняй ацэнкай уздзеяння на навакольнае асяроддзе ў грамадскасці быў толькі тыдзень, у гэтым дакуменце ужо паспелі знайсці безліч памылак, недарэчнасцяў, недагаворак, пра што і было распаведзена. »
Например? Я вот на заседании не был и документ не читал. Я должен поверить автору статьи на слово? Он физик-инженер?
Вообще, впечатление от статьи такое : «вот собрались дядьки, что-то свое послушали-порешали, что именно я так и не понял, но я страшно зол.» Зачем такое постить? Если уж пишешь, так пиши по делу.