Вырубка леса в Солигорске. Хождение по инстанциям – не принесло пользы

Как и предполагалось местная власть проигнорировала мнение горожан которые были против вырубки. Пока люди занимались перебиранием бумажек власть в спешном порядке вырубила предполагаемый участок. Однако в этом противостоянии точка ещё не поставлена. По всей видимости конфликт между горожанами и местной властью будет только назревать, так как городские управленцы намеревается вырубить ещё несколько участков лесной зоны.

Меркаваньне тысячы салігорцаў праігнараванае

Актывісты кампаніі “Абаронім лес” яшчэ ў лістападзе накіравалі пытаньне памочніку прэзыдэнта па Менскай вобласьці Мікалаю Іванчанку аб сытуацыі, якая склалася вакол салігорскай лесапаркавай зоны. У выніку вывучэньне праблемы было перададзена ў кампэтэнцыю Камітэта па ахове прыродных рэсурсаў. Была праведзена праверка і экспэрты прыйшлі да высновы, што вырубка лесапаркавай зоны адбылася згодна з заканадаўства рэспублікі. Аднак, адказ з камітэта датычыўся толькі таго леса, які ўжо быў зьнішчаны. Нічога пра магчымую вырубку леса па вуліцы Лясной не паведамляецца.

Гэта і непакоіць актывістаў кампаніі, бо, на іх думку, менавіта праблема магчымай вырубкі леса ў горадзе была сьвядома праігнаравана. І другі момант, на які яны зьвяртаюць увагу — сьпілаваць дрэва сапраўды можна згодна з патрабаваньнямі тэхнічных актаў, але, важна і тое, наколькі жыхары горада сапраўды могуць уплываць на пляны яго разьвіцьця.

-На сёньняшні момант сабрана 1100 подпісаў салігорцаў. Падпісваюцца ахвотна і можна, натуральна, ісьці да большых лічбаў. Аднак, мяркую, улада ўжо сёньня абавязана прыслухоўцца да тых, за чый кошт яна ўтрымліваецца.Бо згодна з тым жа заканадаўствам лес можна і не вырубаць, то бок, вырашэньне гэтага пытаньня цалкам залежыць ад волі выканаўчага камітэту. Будзе сумна, калі ён зноў абярэ найбольш простае і ў той жа час шкоднае для горада рашэньне, праігнараваўшы меркаваньне жыхароў Салігорску — кажа Аляксей Валабуеў.

Бароніш лес — штраф альбо «суткі»

Ініцыятыўная група па абароне салігорскай лесапаркавай зоны працягвае збор подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў. Нягледзячы на забарону пікетаваньня з боку салігорскага выканачаўчага камітэту, актывісты кантактуюць з людзьмі на вуліцах і адзначаюць ахвотнасьць гараджан падтрымаць прапановы кампаніі. Аднак, і праваахоўныя ворганы зацікавіліся дадзенай ініцыятывай. 12 сьнежня яны спрабавалі затрымаць Уладзімера і Сьвятлану Шылаў і Аляксея Валабуева, якія зьбіралі подпісы каля ўваходу на гарадзкі рынак. Верагодна, што агульны ліберальны настрой агітацыйнай выбарчай кампаніі не дазволіў міліцыянтам зьдзейсьніць свае пляны, тым больш, подпісы зьбіраліся ў некалькіх мэтрах ад пікетаў кандыдатаў у прэзыдэнты. Пасьля ж брутальнага разгону мірнай акцыі 19 сьнежня і агульнага прыціску прыватных ініцыятываў, пратаколы за ўдзел у несанкцанаванай акцыі былі неадкладна складзеныя на Уладзімера і Сьвятлану Шылаў. Паводле гэтага артыкулу, ім пагражае да 15 сутак арышту альбо штраф да 50 б.в., у выпадку калі віна будзе даказаная. Таксама супрацоўнікі міліцыі расшукваюць Аляксея Валабуева для складаньня аналягічнага пратаколу. Арганізатары кампаніі з сумаваньнем адзначаюць, што дзеяньні міліцыі чарговы раз псуюць рэпутацыю ведамства, бо ёсьць безьліч іншых сапраўды небясьпечных зьяваў, на якія варта зьвяртаць увагу. Збор жа подпісаў у абарону вырубаемай лесапаркавай зоны гораду ёсьць абсалютна цывілізаванай формай выяўленьня пазыцыі грамадзянаў.

Источник.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *