Лукашэнка наклікаў санкцыі супраць Беларуськалія

Паводле сайту EUObserver, дыпляматы Эўразьвязу рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сайт піша, што гэтыя дадатковыя захады будуць накіраваныя супраць прадпрыемстваў, якія фінансава падтрымліваюць беларускую намэнклятуру, а менавіта – супраць Белнафтахіму, Трайплу, Белтэхэкспарту, Беларуськалію. EUObserver піша, што новыя санкцыі плянуюцца так, каб адчувальна закрануць дзяржаўны бюджэт ды прыватныя даходы Лукашэнкі і ягонага атачэньня, але пазьбегчы сур’ёзнай шкоды для эканомікі краіны ды для кампаній ЭЗ у Латвіі, Літве, Нідэрляндах і Польшчы.

Пакет санкцый, дадае сайт EUObserver, распрацоўваецца ў амбасадах ЭЗ у Менску і дыпляматамі сярэдняга ўзроўню ў Брусэлі. Верагодна, што новыя санкцыі могуць быць зацьверджаныя на пасяджэньні міністраў замежных справаў ЭЗ у красавіку.

Амбасада Вугоршчыны ў Менску, якая прадстаўляе інтарэсы ЭЗ у Беларусі, адмовілася камэнтаваць гэтую інфармацыю, паведамляе БелаПАН. «Я думаю, такога рашэньня ў Брусэлі не было» – сказаў агенцтву амбасадар Вугоршчыны ў Менску Фэрэнц Контра.

Источник.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *