Рабочыя аднаго з Івацэвіцкіх прадпрыемстваў звярнуліся да Радыё Рацыя са скаргай на аднаго з майстраў. Паводле рабочых майстар патрабуе, каб людзі дзяліліся з ім сваім заробкам. Толькі ў такім выпадку кіраўнік паставіць ім значную колькасць гадзін і добры заробак.
Былы работнік гэтага Івацэвіцкага прадпрыемства гаворыць, што вымушаны быў звольніцца з працы. Паколькі, пасля нязгоды аддаваць свае грошы, быў пераведзены майстрам у іншую брыгаду, дзе заробкі мізэрныя:
— Я быў абавязаны аддаваць свайму начальніку частку заробка. Ён звычайна самастойна вырашае, якая колькасць грошай павінна паступіць яму. У залежнасці ад дамоўленасці, адлічэнні складаюць і 300 тысяч рублёў, і 400 тысяч рублёў. Людзі баяцца. Начальнік таксама на прамую не кажа, што павінны яму аддаць частку заробку. Але намякае, маўляў, давай дзяліцца. Я не стаў з ім дамаўляцца, ў выніку страціў працу.
Іншы рабочы гэтага прадпрыемства кажа, што людзі баяцца страціць сваю працу. Заробкі тут даволі неблагія, асабліва для маленькага райцэнтру. Таму ніхто нічога не кажа, усе баяцца:
— Тут баяцца страціць працу. Заробкі ў нас каля 2,5 мільёна. У мінулым годзе наагул былі і каля трох мільёнаў рублёў. Людзі тут толькі з-за заробкаў трымаюцца. А слова баяцца сказаць. Адразу ж будуць затыкаць рот. А ў цэлым на нашым прадпрыемстве пра гэта ўсе ведаюць.
Паводле рабочага на прадпрыемстве парушэнняў майстар чыніць даволі шмат:
— Як нам казаў адзін з рабочых, што вымушаны «дзяліцца» з начальнікам, стаўка ў майстра ад 150 тысяч. Мы таксама працавалі пад яго начальствам. Дык не ведалі, за якія грошы працавалі. Сам наш начальнік казаў, каб мы патрабавалі ад яго нарады.
Старшыня беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, каментуючы гэты выпадак, адзначае, што такая з’ява даволі распаўсюджаная на дзяржаўных прадпрыемствах:
— З’ява выключна агідная, але, на жаль, такое даволі часта сустракаецца. Такіх фактаў даволі шмат. Пра іх гавораць напаўшэптам. Але мала хто агучвае. Што да рабочых — то кепска, што яны не звярнуліся ў пракуратуру, ці ў мясцовы РАУС. Можна было б схапіць парушальніка за руку, падчас перадачы грошай.
Лідар незалежных прафсаюзаў раіць рабочым адстойваць свае правы. Адказнасці яны не нясуць за скаргу, ці заяву ў адпаведныя органы:
— Рабочыя павінны засведчыць пра гэтыя факты, што яны маюць месца. Гэта вымагальніцва. Было б правільна і добра, каб увесь калектыў засведчыў пра гэта.
Паводле Аляксандра Ярашука, такія справы надзвычай складаныя. Доказаў насамрэч не існуе. Але пракуратура павінна адгукнуцца на заяву рабочых.
Мы не согласны с советом жаловаться в прокуратуру. Все мы видим кого на самом деле защищают прокуратура и суды, в которых простому человеку не возможно добиться правды и справедливости. Сам же Ярощук говорит о том, что доказать факт вымогательства практически не реально, но подталкивает рабочих к этой бессмысленной процедуре. Мы считаем, что рабочие могут противостоять таким вымогательствам и прочим ущемлениям свои прав со стороны начальства только при помощи коллективных действий. В данном случае рабочие могли бы предварительно договорившись друг с другом отказаться платить начальнику деньги, а в случае давления со стороны начальства объявить забастовку, к которой могли бы подключиться рабочие и других бригад.(прим: Рев.Действие)