Замежны доўг дасягнуў 34 мільярды даляраў

Валавы замежны доўг Беларусі за 2011 год вырас на 5,6 млрд долараў, або на 20%, і на 1 студзеня 2012 года склаў 34 млрд 28 млн долараў. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку.

Цяпер кожны беларус, з немаўлятамі ўключна, вінаваты 3595 долараў. Год таму на кожным з нас вісела ўсяго 2995 долараў.

На выплаты па замежным доўгу за мінулы год у Беларусі пайшло 6,3 мільярда даляраў, або амаль восьмая частка ад валавога ўнутранага прадукту.

У тым ліку замежны доўг органаў дзяржаўнага кіравання за 2011 год вырас на 22,8% да 12 млрд 351 млн.

Знешні доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання склаў 1 млрд 529,7 млн, знізіўшыся на 17,5%. Завінавачанасць камерцыйных банкаў вырасла на 5,6% да 6 млрд 77,4 млн долараў ЗША.

Знешні доўг іншых сектараў эканомікі склаў 13 млрд 64,3 млн долараў, павялічыўшыся за год на 31,8%. Прамыя інвестыцыі (міжфірменнае крэдытаванне) выраслі на 21,8% да 1 млрд 6,0 млн долараў.

Валавы замежны доўг уяўляе сабою нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў.

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *