Палітвязень Аляксандр Францкевіч, якога асудзілі па адной справе з Мікалаем Дзядком, выказаўся ў лісце з-за кратаў пра сітуацыю вакол апошняга. Аляксандр лічыць, што
ад Мікалая праз ціск патрабуюць які-небудзь кампрамат, а таксама хочуць яго «маральна раздушыць».
Ён не выключае, што вынікам неаднаразовага наведвання Дзядка супрацоўнікамі ГУБАЗ можа з’явіцца працяг прапагандысцкага відэа «Анархія. Прамое дзеянне». Такі ціск можа быць звязаны і з тым, што Дзядка рыхтуюцца выпусціць на свабоду.
7 красавіка Мікалая Дзядка перавялі з Магілёўскай калоніі ў Шклоў. Пры гэтым родным палітвязня так і не паведамілі прачыны пераводу. На мінулым тыдні стала вядома, што маладога чалавека адразу пасля этапа змясцілі не ў каранцін, а ў ШІЗА на 10 сутак. А потым яшчэ на трое. Цяпер Мікалая перавялі ў атрад. Яго пазбавілі спаткання з маці, запланаванага на 16 красавіка.
Мікалая Дзядка асудзілі на 4,5 гады калоніі, Аляксандра Францкевіча на 3 гады па справе мінскіх анархістаў.
Мікалаю можна напісаць ліст па адрасе:
213004, Магілёўская вобл., г.Шклоў, папраўчая калонія № 17.
Аляксандру —
225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калонія № 22.
отряд №17, праильные адреса см. тут — http://abc-belarus.org/?cat=3
адрес николая неполон? отряд указывать не нужно?