Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў інтэрв’ю «Советской Белоруссии».
«У горадзе ўзводзяцца кітайскі квартал, катарскі, аманскі. А ці не было ідэі стварыць асобны беларускі квартал — з рэстаранчыкамі нацыянальнай кухні, брэндовым крамамі?»
— запыталіся ў чыноўніка. Той падзяліўся планамі на будучыню гістарычнага цэнтра сталіцы.
«Такія куткі з’явяцца ў гістарычным цэнтры. Усе працы там павінны быць завершаны да 1 красавіка 2014 года. Менавіта ў гэтым раёне можна будзе купіць карціны нашых мастакоў, керамічныя вырабы.
Ужо да 9 мая ў памяшканні, дзе раней жыў мінскі губернатар, з інтэр’ерамі XIX стагоддзя, мы адкрыем першую чаргу галерэі Міхаіла Савіцкага, а да Дня горада яна запрацуе паўнавартасна. Прыкладна ў гэты ж час расчыніць перад наведвальнікамі дзверы трохзоркавая гасцініца на вуліцы Інтэрнацыянальнай. У гэтым годзе як публічнае месца запрацуе гарадская Ратуша.
У 2013-м у падсобных памяшканнях манастыра будзе ўведзены ў эксплуатацыю гасцінічны комплекс. Там у свой час спыняліся прыезджыя паслушнікі, купцы, рамеснікі. Частка вуліцы Камсамольскай ад Інтэрнацыянальнай да Нямігі ўжо ў гэтым годзе ператворыцца ў пешаходную. А ў 2014-м, магчыма, і вуліца Карла Маркса».