Па скайпе можна лакалізаваць карыстальніка

З’явіўся новы серівіс, які дазваляе, ведаючы логін Skype, вылічыць рэальны IP-адрас камп’ютара, з якога ўваходзіць у скайп карыстальнік. Гэта дае шырокія магчымасці ахвотнікам у лакалізацыі карыстальнікаў інтэрнэту і іх машын. Для аматараў гэта магчымасць бачыць, дзе знаходзіцца ваш калега ці сяброўка. Для спецслужбаў — магчымасць высачыць знаходжанне гэтага ці таго карыстальніка скайпа па ягоным лагіне. Раней яны мелі такую сама магчымасць па сімцы мабільніка — калі ў мабільніку стаіць батарэя.

Сервіс Skype IP Lookup вельмі просты: уводзіце логін карыстальніка — і атрымліваеце яго рэальны IP-адрас. Калі два адрасы (знешні і ўнутраны) аднолькавыя, гэта азначае што у сетцы карыстальніка не выкарыстоўваецца NAT, паведамляе сайт-блог IT-навінаў habrahabr.ru.

Калі Skype пад адным логінам працуе на двух ці болей камп’ютарах – будуць паказаныя яны ўсе.

У той жа час паведамленні, пасланыя праз скайп, па-ранейшаму можна перахапіць, толькі калі ўсталяваць траян на камп’ютар. А вось вашы ай-пі пабачыць — гэта зараз калі ласка.

Крынiца.

1 коммент

  1. А) Лучше бы с превоисточника все-таки сделали новость, т.к. там и обсуждение подкованными специалистами идет

    Б) Что примечательно
    «Если возвращается только локальный IP вида 10.* или 192.168.* значит используется старая версия клиента, например Linux 2.0.0.72»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *