Кіраўніка адміністрацыі аднаго з гомельскіх раёнаў збілі на пешаходным пераходзе 31 снежня 2011 года.
Законную моц набыў прыгавор па справе аб гібелі кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Сяргея Краўцова.
50-гадовы мужчына загінуў 31 снежня 2011 года пад коламі аўтамабіля. 21-гадовы вадзіцель, студэнт другога курса БНТУ, прызнаны вінаватым і пакараны чатырма гадамі пазбаўлення волі з пазбаўленнем права на працягу пяці гадоў кіраваць транспартным сродкам. Вадзіцель поўнасцю прызнаў сваю віну, паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.
Нагадаем, апоўначы Сяргей Краўцоў пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, ідучы з магазіна. Тым часам святлафоры ўжо не працавалі і пераход быў нерэгуляваны.