Напярэдадні Новага году ў леспаракавай зоне Салігорску з дазволу мясцовых уладаў было знішчана каля двух гектараў каштоўнага лесу першай катэгорыі. Цяпер на гэтым месцы з’явяцца трэніровачныя футболныя палі для гульцоў ФК “Шахцёр”.
Як адзначаюць актывісты кампаніі “Абаронім лес”, гэтыя дрэвы знаходзіліся ў пяцісотметровай прыродаахоўнай зоне салігорскага вадасховішча, і дазвол на іх высечку мусіць давацца на вышэйшым узроўні.
— Будзем пісаць запыт у пракуратуру адносна законнасці высечкі дадзенага лесу. Хочам ведаць прозвішча таго чыноўніка, які паставіў свой вырашальны подпіс пад дазволам на знішчэнне лесапарку, — кажа адзін з абаронцаў салігорскага лесу Уладзімір Шыла. — Год назад мы
Інфармацыя аб правяденні грамадскіх слуханняў па праектах будаўніцтва палёў была
Чым скончыцца шматгадовае супрацьстаянне абаронцаў салігорскага лесу з уладамі, пакажа час. Аднак ужо зараз можна канстатаваць, што цяперашні старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі ўвойдзе ў гісторыю гораду як кіраўнік, пры патуранні якога адбывалася актыўнае знішчэнне зялёных зонаў ды брутальнае ўшчыльненне гарадской забудовы.