Солигорск. Авария на шахтах!!!(Новость обновлена)

Пасьля зьяўленьня інфармацыі ў сеціве адміністрацыя Беларуськалія вымушана была раскрыць таямніцу тэхналягічнай аварыі на другім рудніку. На афіцыйным сайце калійнага гіганта зьявілася заспакойваючае паведамленьне аб працы прадпрыемства ў «звычайным тэхналягічным рэжыме».


Адміністрацыя празнае факт таго, што 24 чэрвеня ў 02:45 на рудніку 2РУ ААТ «Беларуськалій», пры вядзеньні горных працаў па праходцы разведачнай выпрацоўкі Паўднёва-заходняга напрамку гарызонту -445 мэтраў ускрытыя брэкчыраванныя пароды ў глебе выпрацоўкі, у выніку чаго пачалося выдзяленьне расолаў у выпрацоўку.

Афіцыйна агучаны дэбіт прытоку вады складае 35-40 м3/гадзіна. Адміністрацыя сьцьвярджае аб ўстаноўленай гідраізаляцыйнай перамычцы на дадзены момант. Вядзецца маніторынг за прытокам расолаў. Выдзеленыя расолы лакалізуюцца ў акумулюючыя выпрацоўкі.

Заяўлена, што спыненьня вытворчасці не было. Прадпрыемства працуе ў звычайным тэхналагічным рэжыме, а 30 чэрвеня прыток расолу знізіўся да 26-30 м3/гадзіна.

Тым ня менш нашаму сайту паступаюць шматлікія паведамленьні аб запужваньні супрацоўнікаў прадпрыемства ды пагрозах звальненьня ў выпадку разгалошваньня інфармацыі аб падзеях на рудніку. У гэткіх умовах мы схільны меркаваць, што афіцыйная інфармацыя аб тэхналагічнай аварыі на другім рудніку можа быць ня поўнай і не адлюстроўвае рэальны стан рэчаў.

Upd (15:40): Як паведамляе афіцыйны сайт ААТ «Беларуськалій», сёньня ноччу у 4 гадзіны скончаныя працы па апрасоўцы гідраізаляцыйнай перамычкі і была зачынена засаўка на ўбудаванай у перамычку трубе. Па афіцыйнай інфармацыі расолапрыток спыніўся. Тым ня менш у дадзены момант працягваюцца працы па ўзьвядзеньню другой гідраізаляцыйных перамычкі.

Новость активно обсуждается на городском форуме.

Источник.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *