Каля 30 працаўнікоў будаўнічай управы № 187 горада Слоніма адмовіліся сёння выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку.
З раніцы рабочыя прыехалі ў пракуратуру раёна са скаргай. Да будынка пракуратуры прыехаў намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вінцкўшскі і размаўляў з імі.
Рабочыя скардзіліся на тое, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго і 1 ліпеня. Казалі, што гэта ўжо не першы выпадак затрымкі выплаты заработнай платы. Анатоль Вінцкоўскі абяцаў рабочым, што сёння пасля абеду ім выплацяць заробак і прасіў рабочых ехаць на працоўныя месцы.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, пакуль працоўных атрымалася ўгаварыць. Са словаў дырэктара будаўнічага ўпраўлення Віктара Брайтчука, працоўныя пасля сустрэчы з намеснікам старшыні райвыканкама паехалі на месца працы.
Источник.