Вольная каса: фрышопінг па-салігорску і беларуску

Ёсць у нашай краіне людзі, якія не запісваліся пад 666-м нумарам у чаргу ля абменніка, не паставілі хатняй старонкай prokopovi.ch і не дураць галавы касіркам з-за таго, што кошты зноў падскочылі. Гэтыя людзі або зарабляюць у валюце, або карыстаюцца паслугамі «фрымаркетаў».

Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму амерыканскія і еўрапейскія анархісты ды ўсе, хто вар’яцее ад аднаго толькі слова «капіталізм», пачалі спробы мірна змагацца супраць грамадства спажывання з дапамогай фрымаркетаў. Пад лозунгам «Хопіць усяго на патрэбу, але не на сквапнасць кожнага» яны праводзілі кірмашы, на якіх усё, што ляжыць, можна забіраць на халяву. Такім чынам людзі практычна мяняюцца рэчамі, якія ім не патрэбныя, але могуць прыдацца іншым. На гэтых кірмашах акрамя сэкандавых шмотак можна хапануць кнігі, дыскі, цацкі і часам добрую тэхніку. Часам людзі нават мяняюцца паслугамі: тут знойдзеш і бясплатнага цырульніка, і рэпетытара. У Афінах увогуле ёсць вуліца, цалкам забітая дабротнай, але крыху нямоднай мэбляй.

Нямеччына і Нідэрланды – еўрапейскія фаварыты па колькасці фрымаркетаў. Расія апошнім часам таксама моцна ў тэме. У Піцеры і Маскве вялікія фрымаркеты праводзяць штотыдзень. Зарываючыся ў глей на дне крызісу, беларусы ўзгадалі, што некалі спрабавалі рабіць тое самае. Першымі, мабыць, фрымакеты ў Менску пачалі праводзіць удзельнікі панк- і хардкор-тусоўкі. Дагэтуль на іх канцэртах у клубе «6А» ты можаш наткнуцца на стол з бясплатным стафам. Былі і іншыя спробы рознай ступені ўдаласці, а некаторыя з іх і дагэтуль падаюць прыкметы жыцця. Чытай далей, каб ведаць, куды хадзіць і за чым сачыць, калі грошай на пакупкі ўжо не засталося.

Бясплатныя кірмашы ў Салігорску

Салігорскія халяўныя кірмашы – самыя жывучыя з усіх, пра якія мы чулі ў Беларусі. У 2009-м (як, зрэшты, і да і, пасля яго) у горадзе вялікіх белых бугроў катастрафічна не было чым заняцца. Асабліва тым, хто ігнорыў школу і астатнія сацыяльныя інстытуты, слухаў панк-рок і не асабліва пёрся па сіньцы. Хлопцам хацелася рабіць нешта важнае, як звычайна робяць анархісты і «левыя» па ўсім свеце. Вырашылі зрабіць фрышоп. Напачатку сабраліся сем чалавек, якія надрукавалі ўлётак з канцэптам імпрэзы, накапалі хламу і сталі наўпрост каля гарадскога рынка пад самаробнай шыльдай «Бясплатны кірмаш». Пасля гэтага – актыўны партызанскі маркетынг, сяброўскія празвоны – і на акцыю шторазу пачало збірацца ўсё больш народу.

У 2010-м фрышопы праходзілі ўжо амаль штотыдзень у двары аднаго з дамоў і зрабіліся сталым месцам тусачаў альтэрнатыўнай моладзі і суседскіх бабак. Выносілі музло, ежу, знаёміліся, гаварылі, мяняліся непатрэбнымі рэчамі з мінакамі. Прэстыж кірмашоў дасягнуў таго ўзроўню, калі бабулькі ўжо пачалі прасіць узяць у кампанію сваіх унукаў. Праўда, паціху дзвіжуха пачала загібацца: нехта паступіў і з’ехаў, нехта пайшоў працаваць або ажаніўся. Дый мянты перманентна даставалі пытаннямі. Але новая хваля салігорскіх актывістаў абяцае хутка адрадзіць традыцыі, таму сачыце за суполкай «ВКонтакте».

Примечание Рев.Действие:

Открытие свободной ярмарки в Солигорске

Участники «Свободной ярмарки» делятся своим опытом

OPEN ШКАФ

Не цалкам фры, але максімальна танная барахолка пад лэйбай «Open шкаф» двойчы праходзіла ў Менску: спачатку ў «Графіці», а потым у Музеі гісторыі кіно. Акрамя эксклюзіўнасці самой з’явы, яна здзівіла шчыльнасцю напаўнення людзьмі і бонусамі. Шмоткі ўсе былі вельмі якасныя і не маглі каштаваць больш за Br 50 000 – гэта быў афіцыйны ліміт. Шмат што аддавалася за так. Пасля шопінгу можна было паслухаць жывы гук і паўдзельнічаць у майстар-класах. Арганізатары мараць пра трыквел як мінімум, а як максімум – пра адкрыццё буціка «Open шкаф», у якім будуць прадавацца дызайнерскія рэчы па сходнай цане. Гэта значыць, падпісваемся на навіны ад іх суполкі і збіраем дробязь.

FREE MARKET БДПУ

Пакуль што самы жывы і перспектыўны фры-кірмаш замуцілі студэнты БДПУ. Пару дзён таму на парапеце паміж інтэрнатамі адбылася яго другая серыя. Тут таксама існуюць свае правілы: трэба прынесці свае рэчы, здаць іх і атрымаць мясцовыя самаробныя «грошы», на якія можна выменяць што захочацца з асартыменту і прэйскуранту. Калі УБЭЗ не пастараецца, то наступным разам ты там затарышся.

Музей гісторыі кіно

Калі ты ўжо загарэўся тэмай, цягні ўсё непатрэбнае ў Музей гісторыі кіно 4 кастрычніка на кірмаш да Дня абароны жывёлаў. Ладзяць яго пераважна веганы і эка-актывісты, таму канцэпт будзе адпаведны: бясплатная веганская хаўка, хэнд-мэйд, жывыя гурты «Три панды и луна» і My Reality і, канешне, фрымаркет. Асабліва радыя там будуць рознаму стафу для жывёлаў, кшталту павадкоў, корму або цацак. Арганізатары абяцаюць паказаць пузатых веганаў і даць пагартаць каталогі з бяздомнымі жывёлінамі, якіх можна будзе забраць з сабой. За ўваход давядзецца адшкадаваць Br 3000, затое пойдуць яны на ўтрыманне прытулку для кудлатых небаракаў.

ІНТЭРНЭТ-ФРЫШОПЫ

Менск, Віцебск, Горадня, Суполка па вольнаму абмену паслугамі, ДаруДар (Беларуская старонка), Мена.бай

Leonardo, 34MAG.net

Источник.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *