Больш за мільён іспанцаў выйшлі ў нядзелю на вуліцы ў знак пратэсту супраць прынятай на мінулым тыдні урадам Марыяна Рахоя працоўнай рэформы.
У Мадрыдзе на цэнтральнай плошчы Пуэрта дэль Соль і прылеглых вуліцах сабралася не менш за паўмільёна чалавек, у Барселоне ў масавых акцыях пратэсту прымаюць удзел 450000 маніфестантаў, у Валенсіі 80 тысяч.
Арганізатары маніфэстацыі сцвярджаюць, што гэта самая буйная акцыя пратэсту, якая праходзіць у Іспаніі з пачатку 1988 года.
Узгодненная іспанскім урадам працоўная рэформа ўшчамляе правы працоўных. Старшыня ўрада Іспаніі Марыяна Рахой на з’ездзе кіруючай Народнай партыі заявіў, што «працоўная рэформа справядлівая і неабходная для краіны, каб выйсці з эканамічнага крызісу».
Законапраект, прыняты ў мінулую пятніцу, абмяжоўвае выплату кампенсацый пры звальненні работніка. Згодна з законам, працадаўца мае права звольніць работніка з выплатай яму выхадной дапамогі ў памеры 33 дзён за кожны прапрацаваны год, але не больш чым за 24 месяцы.
Раней закон прадугледжваў выплату кампенсацый, эквівалентных 45 днях за кожны прапрацаваны год на працягу 3,5 гадоў.
У выпадку парушэння працоўнай дысцыпліны працадаўца мае права звольніць работніка з выплатай кампенсацыі за 20 дзён і толькі за адзін прапрацаваны год.
У новым працоўным законе ўведзены абмежаванні на заключэнне часовых працоўных дагавораў, тэрмін якіх не можа перавышаць двух гадоў. Па заканчэнні гэтага тэрміну працадаўца абавязаны ўзяць працаўніка на пастаянную працу.
Крынiца.