Актывістаў БНП РУВП «Граніт»ў выканкаме сустракалі нарадам міліцыі

З дапамогай узброенай аховы кіраўнік адміністрацыі г. Мікашэвічы Анатоль Давыдовіч выправадзіў з будынка гарвыканкама актывістаў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) РУВП «Граніт», якія прыйшлі да яго на прыём.

— Мы ўчора з маім намеснікам Мікалаем і актывістам Аляксандрам вырашылі трапіць на прыём да старшыні гарвыканкама, каб даведацца, дзе ў нашым горадзе знаходзіцца месца для правядзення санкцыянаванай акцыі пратэсту, — распавядае старшыня пярвічкі БНП на РУВП «Граніт» Алег Стахаевіч . — Анатоль Давыдовіч сказаў, што на наша пытанне адказаць не можа, бо не ведае і зараз заняты.
Пасля ўдакладнення Алега Стахаевіча, калі ён зможа гэта даведацца, старшыня гарвыканкама адказаў, што параіцца ў райвыканкаме.
— Затым Анатоль Давідовіч пачаў чытаць нам натацыі аб тым, што мы маладыя людзі, якія не маюць аўтарытэту ў гэтым горадзе, і наогул пачынаем сваё жыццё не з таго. Маўляў, дабром гэта не скончыцца, — кажа Алег Стахаевіч. — Пасля таго, як я адказаў старшыні гарвыканкама, што мы не парушаем Закон і змагаемся за праўду, ён сказаў — Ніякага Закона за вамі няма!
У гэты момант у кабінет увайшоў узброены нарад міліцыі, якому Анатоль Давыдовіч загадаў вывесці прафсаюзных актывістаў з будынка выканкама са словамі: «Прыбраць гэтых людзей адсюль!».
— Нарад міліцыі стаяў у дзвярах і не разумеў, чаму яны павінны нас «прыбіраць», — кажа Алег Стахаевіч. — Давыдовіч быў злы, а мы пазітыўна настроены. Мы спакойна ўсталі і сышлі. Абурае тое, што мы толькі пацікавіліся магчымасцю правядзення пікету, а сустрэлі такую агрэсіўную рэакцыю з боку мясцовай улады.

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *