Заўзятары МТЗ-РЫПА ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму

У канцы кастрычніка на Беларусі спраўляюцца Дзяды — памінальны абрад, які бярэ пачатак з дахрысціянскіх часоў. Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасьці ад мясцовасьці па некалькі разоў на год, часьцей вясной і ўвосень.

На восеньскія Дзяды накрывалі памінальны стол і, паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для душаў нябожчыкаў. Гэта невялікі экскурс ў гісторыю рытуала.
А цяпер для тых, хто ня ведае, ці чуў дзесьці-штосьці, трэба распавесьці пра ўрочышча Курапаты. У 1937-1941 гг. мінулага стагодзьдзя гэтае месца стала апошнім прытулкам для дзесяткаў тысячаў нашых суайчыннікаў, мужчын і жанчын.

Чытаць далей і глядзець фота:

Карнікі НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў) амаль што кожную ноч забівалі да 200 чалавек. Тут гінулі жыхары Заходняе і Ўсходняе Беларусі: сяляне, працоўныя, літаратары, паэты, мастакі, навукоўцы і гд. Беларусы, палякі, літоўцы, габрэі — усе тыя, хто быў неабыякавы да лёсу сваёй краіны знайшлі свой скон у братэрскіх магілах.
Сёння перад гульнёй група чырвона-белых (каля 30 чал.) паклала кветкі да крыжа, усталяванага на месцы рэпрэсій. Гэтым мы кажам, что памяць пра ахвяры чырвонага тэрору жыве, і мы зробім усе, каб такое больш не паўтарылася.
Як сьпявае адзін выдатны гродзенскі гурт: «Мы вам прыпомнім Чорны Кранштат, мы вам адпомсьцім за Курапаты!!!»

Крыніца

3 коммента

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *