Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч у праграме тэлеканала «Белсат» «Размова Калінкінай».
«Раней можна было сказаць, што анархісты ў большасці – студэнты. На гэты момант так не скажаш», – адзначыў былы палітзняволены. Паводле яго, цяпер былыя студэнты ўжо працуюць і маюць сем’і.
Часта анархізм успрымаюць як хаос, але гэтае слова мае грэцкае паходжанне і абазначае безуладдзе, падкрэсліў Аляксандр.
Цяпер за кратамі застаюцца тры анархісты – Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка ды Ігар Аліневіч. Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме за спробу падпалу ў 2010 годзе будынку Бабруйскага КДБ, не лічыць сябе анархістам. Толькі некаторых з іх Захад прызнае палітвязнямі.
А як анархісты ставяцца да гвалту? «Я прымаю такія дзеянні [гвалт – belsat.eu] супраць тых, хто гвалт выкарыстоўвае ў сваёй штодзённай працы. Я не прымаю гвалту супраць звычайнага чалавека ці нават калі ён толькі выпадкова пацярпіць, – я гэтага не прымаю», – адзначыў былы палітвязень. Паводле яго, калі чалавек мае за сэнс існавання толькі гвалт, то яго можна таксама спыніць гвалтам.
Да, неплохое, только вот обрезали его.
Замечательное интервью)