Сукенка (фемінісцкi фiльм)

Даволi цiкавы фiльм. Дазваляе выпрацаваць пэўнае меркаванне і думаць самастойна зыходзячы з розных меркаванняў розных жанчын. Фiльм дэманструе якiя розныя ў нашай краiне жанчыны. Зрэшты анатацыя аўтараў праекта кажа сама за сябе.

8 сакавіка, мы прэзентавалi на мультылэйбле «Пяршак» дакументальны праект «Сукенка», заяўлены аўтаркамі як першае беларускае фемінісцкае відэа.

Стваральніцы «Сукенкі» старанна пазбягаюць называць сваю працу фільмам, выкарыстоўваючы словы «відэа», «праект», «эсэ» або «даследаванне». Тым не менш, гэта якасна і сумленна зробленая рэч, якая, здаецца, цалкам адпавядае аўтарскім мэтам – распавесці «адну на ўсіх» гісторыю беларускай жанчыны, безадносна ўзросту, досведу і сацыяльнага кантэксту.

Дзяўчынка з дзіцячага дому, маці-гераіня, бізнес-лэдзі, грамадская актывістка… Аўтаркам праекту ўдалося пагутарыць са сваімі гераінямі «чыста па-жаночы», без прыкрасаў і мэйкапу. Пагутарыць у палявых умовах – у спальні, на кухні, на працы. Гэта не набор інтэрв’ю, а хутчэй – фрагменты адной бясконцай і заўжды актуальнай размовы пра жыццё, мужчын, дзяцей, лёс і каханне.

«Гэта – відэа-эсэ пра тое, як сацыяльнае “адзенне” дапамагае нам выдаваць рэальнае за жаданае, ператвараючыся то ў карнавальны касцюм, то ва ўціхамірвальную кашулю», – кажуць аўтаркі «Сукенкі».

Нам здаецца, што пасля прагляду гэтага 50-хвіліннага дакумэнтары ты зможаш зразумець нешта новае пра тое, хто такія беларускія жанчыны.

Аўтарская група відэа: Ірына Новік, Ксенія Пажыдаева, Наталля Аксяневіч, Таццяна Сяцко, Вера Пахай, Таццяна Булка, Кацярына Буйко, Дар’я Сапранецкая, Наталія Голава, Аляксандра Ігнатовіч

Кіраўніцы праекта: Наталія Голава, Аляксандра Ігнатовіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *