Навiны з турмы: Ігар Аліневіч: Сытуацыя вакол мяне нармальнаму жыцьцю не спрыяе / Палітвязьня Аляксандра Францкевіча пакаралі карцэрам

Ігар Аліневіч: Сытуацыя вакол мяне нармальнаму жыцьцю не спрыяе

Палітвязень Ігар Аліневіч даслаў з Наваполацкай калёніі ліст сяброўцы Кацярыне. Маці Аліневіча Валянціна пераказала зьмест сынавага ліста:

«Некаторыя мяркуюць, што тут санаторый, але гэта зусім ня так, яны не разумеюць, наколькі тут усё сур’ёзна. Нават пісаць лісты ўдаецца толькі ўрыўкамі. Сытуацыя, якая склалася вакол мяне, і побыт вакол, мякка кажучы, нармальнаму жыцьцю не спрыяюць», — напісаў палітвязень.

Увесну Ігар Аліневіч адбыў 20 дзён у карцэры. Сваякі палітвязьня зьвязалі гэтае пакараньне з выхадам на волі кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан», у якой ён апісаў парадкі ў ізалятары КДБ «Амэрыканка».

З актывістаў анархісцкага руху Ігар Аліневіч атрымаў найбольшы тэрмін — ён асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за напады на афіцыйныя будынкі. Сваёй віны Аліневіч не прызнаў. Актывіст адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі.

———————————————————————

Палітвязьня Аляксандра Францкевіча пакаралі карцэрам

Тацяна Францкевіч атрымала ліст ад сына, вязьня івацэвіцкай калёніі Аляксандра Францкевіча. Зь ліста маці палітвязьня даведалася, што на пачатку чэрвеня сын адбыў 5 сутак карцэру.

«Быў працяглы перапынак, калі ад яго не было лістоў. І вось напісаў, што сядзеў у карцэры. Атрымаў 5 сутак. За што — не напісаў. Але мне цяжка ўявіць, якое ён мог зрабіць парушэньне, калі і без таго сядзіць у ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу? Магчыма, зноў да яго чапляюцца. Яшчэ напісаў, што здароўе цяпер, пасьля карцэру, нармальнае», — кажа маці Аляксандра Францкевіча.

Актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч асуджаны на 3 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі. Трымаюць Францкевіча ў івацэвіцкай калёніі. Восеньню тэрмін зьняволеньня Аляксандра Францкевіча заканчваецца.

Па інфармацыі са СМІ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *